Беціна фон Арнім

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беціна фон Арнім
Bettina von Arnim
Bettina von Arnim.jpg
Імя пры нараджэнні:

Elisabeth Catharina Ludovica Magdalena Brentano

Дата нараджэння:

4 красавіка 1785(1785-04-04)

Месца нараджэння:

Франкфурт-на-Майне

Дата смерці:

20 студзеня 1859(1859-01-20) (73 гады)

Месца смерці:

Берлін

Род дзейнасці:

празаік

Гады творчасці:

18351852

Кірунак:

рамантызм

Творы ў Вікікрыніцах.

Беціна фон Арнім (ням.: Bettina von Arnim; 0 (4 красавіка) 1785, Франкфурт-на-Майне — 4 красавіка 1785, Берлін) — нямецкая пісьменніца і адна з асноўных прадстаўнікоў нямецкага рамантызму. Дачка Максіміліяны фон Ларош, сястра Клеменса Брэнтана і жонка пісьменніка Ахіма фон Арніма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беціна фон Арнім была шчыльна звязаная з нямецкімі пісьменнікамі Клеменсам Брэнтана і Ахімам фон Арнімам: першы быў яе братам, другі яе мужам. Яе дачка Гізэла фон Арнім таксама стала выбітнай пісьменніцай.

Беттына нарадзілася 4 красавіка 1785 года ў Франкфурце-на-Майне ў вялікай сям'і італьянскага гандляра. Яе маці Сафі фон Ларош была аўтарй раманаў, а брат Клеменс Брэнтана — выбітным паэтам і заснавальнікам гейдэльбергскай школы рамантычнай паэзіі. Гэта ён натхніў яе на чытанне сучаснай паэзіі таго часу, асабліва творчасці Іагана Вольфганга Гётэ.

Беціна фон Арнім і Гётэ[правіць | правіць зыходнік]

У 1806 годзе пачалося працяглае сяброўства Беціны фон Арнім з маці Гётэ, Катарынай Элізабет Гётэ. Паэт не адказваў на ўзнёслыя лісты Беціны. Праз год Беціна была прадстаўлена абажанаму ёй Гётэ ў Веймары, і завязалася ліставанне, якое пасля смерці Гётэ было апублікавана Бецінай фон Арнім пад загалоўкам «Ліставанне Гётэ з дзіцем». У 1811 годзе сяброўскія адносіны паміж Бецінай і Гётэ былі разорваны з-за скандалу паміж Бецінай і жонкай Гётэ Крысціянай.

На выставе карцін сябра Гётэ Іагана Генрыха Маера Беціна дазволіла сабе абразліва адгукнуцца пра творчасць мастака. У адказ на гэта Крысціяна сарвала з Беціны акуляры, а Беціна назвала Крысціяну «шалёнай каўбасой». З гэтага часу дом Гётэ быў закрыты для Беціны і яе мужа. Пасля сустрэчы з парай Арнімаў праз год у Бад-Тэпліцы, Гётэ зрабіў выгляд, што не заўважыў іх. На шматлікія лісты Беціны да Гётэ адказу таксама не паследвала.

Беціне быў прысвечаны раман Мілана Кундэры «Несмяротнасць» (Nesmrtelnost; 1990).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons