Бечуаналенд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бечуаналенд
Bechuanaland

Пратэктарат
Flag of Stellaland (1883-5).svg
31 сакавіка 1885 – 30 верасня 1966


Flag of Botswana.svg
Flag of the United Kingdom.svg
Сцяг Вялікабрытаніі
LocationBotswana.svg
Месцазнаходжанне Бечуаналенда
Сталіца Мафікенг (18851965), Габаронэ (19651966)
Мова Англійская
Дынастыя Віндзорская
Манарх
 - 18851901 Вікторыя
 - 19011910 Эдуард VII
 - 19101936 Георг V
 - 1936 Эдуард VIII
 - 19361952 Георг VI
 - 19521966 Елізавета II
Генерал-губернатар ПАС
Гісторыя
 - 31 сакавіка 1885 Заснаванне пратэктарата
 - 30 верасня 1966 Незалежнасць

Пратэктарат Бечуаналенд (англ.: Bechuanaland Protectorate) — пратэктарат Вялікабрытаніі ў Паўднёвай Афрыцы, існаваў з 31 сакавіка 1885 года па 30 верасня 1966.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1885 г. на частцы тэрыторый, населеных плямёнамі тсвана, размешчаных на поўдзень ад ракі Малопа, і тэрыторыі бурскіх рэспублік Стэлаланд і Гашэн, абвешчаных у 1882, была заснавана Каронная калонія Бечуаналенд з цэнтрам у Мафікенгэ, у 1895 далучаная да Капскай калоніі і ўвайшла ў 1910 у склад ПАС . На астатняй частцы ў 1885 быў заснаваны пратэктарат Бечуаналенд, адміністрацыя якога размяшчалася таксама ў Мафікенгэ, з захаваннем мясцовай улады правадыроў тсвана. У 1890 ён быў пашыраны за кошт Нгаміленда. У 1891 пратэктарат быў перададзены ў падпарадкаванне Вярхоўнага камісара па Паўднёвай Афрыцы, якім быў да 1910 губернатар Капскай калоніі, у 1910-1961 Генерал-губернатар ПАС, з 1961 - пасол Вялікабрытаніі ў ПАР. Спробы Вялікабрытаніі падпарадкаваць Бечуаналенд ПАС або Радэзіі сустракалі супраціў правадыроў. У выніку ў 1966 была абвешчаная незалежнасць Рэспублікі Батсвана.