Бешанковіцкі палацава-паркавы ансамбль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палацава-паркавы комплекс
Бешанковіцкі палаца-паркавы комплекс
Палац Храптовічаў. Н. Орда, XIX ст.
Палац Храптовічаў. Н. Орда, XIX ст.
55°02′41,86″ пн. ш. 29°27′46,36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Бешанковічы
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік Ян Агінскі
Дата заснавання XVII ст.
Будынкі
2 палацы • гаспадарчыя пабудовы • парк
Вядомыя жыхары

Рыгор Антоні Агінскі

Іахім Храптовіч
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000141шыфр 212Г000141
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бешанковіцкі палаца-паркавы ансамбль, Палацава-паркавы ансамбль Храптовічаў — помнік архітэктуры, знаходзіцца на левым беразе Заходняй Дзвіны, у цэнтры гарадскога пасёлка Бешанковічы. Складаецца з двух палацаў і парка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII ст. Ён належаў гетману польнаму літоўскаму Яну Самуэлю Агінскаму, а пасля яго смерці – сыну Рыгору Антонію Агінскаму. У архітэктурным плане будынак нічым не вызначаецца – звычайны двухпавярховы палац. У гістарычным плане ён мае вялікую значнасць.

Другі палац быў пабудаваны ў 70-я гады XVIII ст. у стылі ранняга класіцызму на ўзор гарадскога асабняка ўжо пры новым уладальніку Бешанковіч графу, маршалку Галоўнага трыбунала Вялікага княства Літоўскага, падканцлеру і канцлеру ВКЛ Іаахіму Літавору Храптовічу.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Палац, пач. XX ст.

П-падобны ў плане будынак фарміруе цэнтральны двухпавярховы корпус, высунуты наперад і фланкіраваны двума аднапавярховымі флігелямі. Галоўны вулічны фасад вырашаны плоскасна з цэнтральным двухступенчатым рызалітам, апрацаваным рустам на першым паверсе і завершаны трохвугольным франтонам.

Над парадным уваходам балкон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё першай паловы XIX ст.) у стылі ампір, на што ўказваюць іанічныя калонкі, гнутыя кранштэйны, маскароны, меандравы пояс, акантавы ліст. Першы паверх мае прамавугольныя аконныя праёмы, дэкарыраваныя класічнымі сандрыкамі і карнізамі. Па перыметры будынка праходзіць філенгавы фрыз, які разам з міжпавярховай цягай узмацняе выразнасць гарызантальнай накіраванасці фасада. Плоскасныя тарцовыя галоўнага корпуса і бакавыя флігелі маюць лаканічнае архітэктурна-дэкаратыўнае афармленне, абмежаванне рустоўкай вуглоў. Першапачаткова палац меў анфіладную парадную планіроўку, асноўныя памяшканні былі на другім паверсе. Памяшканні першага паверха выкарыстоўваліся пад жыллё, склепы – пад гаспадарчыя патрэбы.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Ад французскага парка на сённяшні дзень засталіся рэдкія пасадкі дубоў і дзве сажалкі. Першая – з паўвостравам, на якім калісьці была ўстаноўлена альтанка, меў бетанаванае дно і не зарастаў. Другая - круглай формы, дыяметрам 40 метраў, з аднолькавымі пакатымі адкосамі. У цэнтры яго быў востраў дыяметрам 20 метраў, які ўяўляў сабой круглую клумбу, акружаную водным колам шырынёй 10 метраў. Пазней у гэтай частцы быў разбіты пейзажны парк, а частка рэгулярнага, што спускалася да Заходняй Дзвіны, была аддзелена шашой і часткова забудавана. Ад рэгулярнага парку ва ўсходняй частцы захаваліся невысокая тэраса, асобныя старыя дрэвы, рэшткі насаджэнняў і старая лістоўніца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бешанковіцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 119–134.
  • З архітэктурнай спадчыны // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1991. – С. 31–38.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]