Бешанковіцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Бешанковіцкі раён
Герб
Coat of Arms of Biešankovičy, Belarus.png
Краіна Беларусь
Статус раён
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Бешанковічы
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 82,39 %, руская 15,17 %
Размаўляюць дома: беларуская 40,4 %, руская 50,25 %[1]
Насельніцтва (2009)
18 516 чал.[1] (17-е месца)
Шчыльнасць 14,82 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 94,18 %,
рускія — 4,42 %,
іншыя — 1,4 %[1]
Плошча 1 249,65[2] км² (20-е месца)
Бешанковіцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт

Бешанковіцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 г. Да 26 ліпеня 1930 г. быў у складзе Віцебскай акругі. 20 лютага 1938 уключаны ў склад Віцебскай вобласці.

Змест

[правіць] Геаграфічнае становішча

Бешанковіцкі раён знаходзіцца ў цэнтры Віцебскай вобласці. Мяжуе з Віцебскім, Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім, Сенненскім раёнамі.

[правіць] Прырода

Лясы займаюць 20 % тэрыторыі раёна. Раён змяшчае 55 азёр.

Асноўныя рэкі: Заходняя Дзвіна і яе прытокі: Ула, Свячанка, Крывінка, Бярозка.
На тэрыторыі раёна знаходзяцца 37[3] азёр агульнай плошчай каля 19,49 км². Сярод буйнейшых азёры Саро, Астровенскае, Гародна, Белае, Бароўна, Гарнасвечча.

[правіць] Гісторыя

Засяленне прасторы цяперашняй тэрыторыі Бешанковіцкага краю пачалося ў старажытныя часы. Яскравым сведчаннем гэтага з'яўляюцца археалагічныя помнікі Прыдзвіння — стаянкі першабытнага чалавека каменнага веку, а таксама гарадзішчы, селішчы, курганы. У 2-й палавіне ІХ ст. тэрыторыя Віцебшчыны, а разам з ёю і Наддзвінне, увайшла ў склад Кіеўскай Русі. У Х ст. ўтварылася Полацкае княства, якое займала тэрыторыю сучасных Віцебскай, паўночнай часткі Мінскай і Магілёўскай абласцей. Зручнае геаграфічнае становішча ў басейнах Заходняй Дзвіны, Бярэзіны, Нёмана садзейнічала развіццю самастойнай эканомікі і культуры Полацкай зямлі, устанаўленню яе шырокіх гандлёвых сувязей з шэрагам краін Захаду і Усходу і з Паўднёвай Руссю. Гэтаму ў многім спрыяла тое, што праз Полацкае княства, у тым ліку па тэрыторыі Бешанковіцкага раёна, праходзіў водны шлях з «варагаў у грэкі», што спрыяла развіццю рамёстваў, гандлёвых сувязей.

У канцы ХІІІ — ХIV стст. пісьмовыя крыніцы ўпамінаюць афіцыйныя дагаворы паміж Рыгай, Полацкам і Віцебскам, пазней Улай і Бешанковічамі аб гандлі па Заходняй Дзвіне. Штогод на Наддзвінскіх прыстанях грузілі воск, мёд, пяньку, іншыя тавары. Зручнае геаграфічнае становішча садзейнічала росту і эканамічнаму развіццю наддзвінскіх паслелішчаў, аднак прыродныя ўмовы: шмат лясоў азёр, балот, пераважнасць пясчаных глеб не спрыялі развіццю пашавага земляробства на бешанковіцкай зямлі. Таму гаспадарка тут мела больш прамысловы характар, была развіта эксплуатацыя лясоў: бортніцтва, паляванне, а таксама рыбалоўства і жывёлагадоўля. У пісьмовых крыніцах Бешанковічы ўпершыню ўпамінаюцца ў 1447 г. (паводле А. П. Сапунова) або 1460 г. (паводле В. В. Турчыновіча).

З пачатку ХIV ст. тэрыторыя раёна знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага (з 1504 г. — у Полацкім ваяводстве), пасля Люблінскай уніі 1569 г. у складзе Рэчы Паспалітай. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) правабярэжная частка Бешанковіччыны была далучана да Расійскай імперыі, пасля другога падзелу (1793) — і левабярэжная (увайшла ў склад Лепельскага павета Полацкай, з 1802 г. — Віцебскай губерні).

Вялікае значэнне для эканамічнага развіцця Бешанковіч, Улы і іншых населеных пунктаў мела будаўніцтва ў 1797—1805 гг. і здача ў эксплуатацыю Бярэзінскай воднай сістэмы, каб транспартаваць лесаматэрыялы з Мінскай губерні ў Рыгу. На ўсю Віцебскую губерню Бешанковічы славіліся сваім Петрапаўлаўскім кірмашом, які ў ХVІІІ ст. з'яўляўся адным з найбуйнейшых на тэрыторыі Беларусі.

У Айчынную вайну 1812 года каля вёсак Астроўна, Кукавячына, Дарагакупава адбыліся жорсткія баі рускіх войск з арміяй Напалеона. 11 ліпеня 1812 г. Бешанковічы былі заняты французскімі войскамі, якія размясцілі тут свой гарнізон. Некалькі дзён у Бешанковічах размяшчаўся штаб імператара.

У 1-й палавіне ХVІІІ ст. у Беларусі, як і ў Расіі, пачаліся працэсы распаду феадальна-прыгонніцкіх адносін. Павелічэнне паншчыны прывяло да рэзкага збяднення сялян. Нізкая агратэхніка была прычынай частых неўраджаяў, раслі нядоімкі сялян. Усё гэта выклікала шматлікія паўстанні, якія закранулі і Наддзвінне. Адным са значных сялянскіх выступленняў быў бунт у 1822 г. у мястэчку Бешанковічы, што належала графу Іахіму Храптовічу. Не вытрымаўшы прыгнёту з боку яго аканома і старасты, рамеснікі Бешанковіч і прылеглых вёсак падалі цару петыцыю, дзе скардзіліся на ўмовы жыцця і працы. Бунт местачкоўцаў з Бешанковіч, як і хваляванні сялян Наддзвінскага краю супраць графа, быў задушаны. Але, нягледзячы на гэта, дружнае выступленне жыхароў Бешанковіч супраць панскага прыгнёту паказала сілу і згуртаванасць сялянства ў барацьбе за лепшую долю.

На момант скасавання Уніі (паводле звестак на 1837 г.) існаваў асобны грэка-каталіцкі Бешанковіцкі дэканат (адзін з пяцідзесяці) Беларускай епархіі ГКЦ у Лепельскім павеце Віцебскай губерні, у якім паводле рэканструкцыі даследчыка Уніі Марыяна Радвана было 11 парафіяў, 12 святароў і 10092 вернікі.

Апошнімі ўніяцкімі Бешанковіцкімі дэканамі былі а. Дзмітрый Яновіч (узрост невядомы) і а. Пій Перабіла (41 год). Перад самым скасаваннем Уніі ад а. Яновіча ўладам удалося выбіць распіску аб згодзе прыняць праваслаўе. Інфармацыі пра падобную пісьмовую згоду ад іншых 10 святароў дэканату няма - магчыма, такія распіскі ад іх выбіць так і не ўдалося. А манах-базыльянін а. Баніфаці Тарасевіч, 68 гадоў, адміністратар парафіі з Дабрыгораў, такую згоду не даў. Паводле падлікаў М. Радвана, нягледзячы на ўсе намаганні і запугванні епіскапа Іосіфа Сямашкі і обер-пракурора Скрыпіцына, толькі 18,6% уніяцкага духавенства Беларускай епархіі выказала папярэднюю пісьмовую згоду на пераход у праваслаўе, а ў Віцебскай губерні - усяго 43 святары з 185.

Уніяцкія парафіі ў Бешанковіцкім дэканаце ў 1837 г. былі ў наступных мясцінах:

1. Бешанковічы - св. Іллі, 1644 вернікі, парафіі належыла 2 валокі і 6 моргаў зямлі, гадавы даход парафіі - 396 руб.

2. Бешанковічы - св. Пятра і Паўла, 1530 вернікаў, парафіі належыла 5 фундушовых душ, 1 валока і 9 моргаў зямлі, гадавы даход - 175 руб. Самы вядомы кірмаш у Бешанковічах быў менавіта Петрапаўлаўскі. Штогод на яго зь'язджалася да 4-5 тыс. чалавек. На 1837 г. вядомы адміністратар адной з бешанковіцкіх парафіяў - а. Ян Лапа (Лапо/Lappo), меў 36 гадоў.

3. Буй - Перамянення Гасподняга, 199 вернікаў, 1,25 валок зямлі, гадавы даход - 160 руб. Гэта была самая малая парафія дэканату, але з нядрэнным (адносна іншых) гадавым даходам. Адміністратар парафіі - а. Андрэй Гутаровіч, 38 меў гадоў.

4. Дабрыгоры - Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, 1267 вернікаў, парафіі належыла 94 фундушовыя душы, 10 валок зямлі, гадавы даход - 858 руб. Гэта была ці не самая багатая парафія Бешанковіцкага дэканату. Адміністратар парафіі - а. Баніфаці Тарасевіч, OSBM, меў 68 гадоў.

5. Казаноўка - Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы, 1059 вернікаў, 5 фундушовых душ, 2 валокі і 6 моргаў зямлі, гадавы даход 175 руб. Была таксама філіяльная капліца ў Сяльцы. Парах парафіі - а. Якуб Галынец, 51 год.

6. Стрыжава - св. Мікалая, 969 вернікаў, 4 валокі зямлі, гадавы даход 186 руб. Адміністратар парафіі - а. Язэп Данілевіч, 36 гадоў.

7. Шарыпін - Раства Найсвяцейшай Багародзіцы, 410 вернікаў, 12 моргаў зямлі, 157 руб гадавога даходу. Адміністратар парафіі - а. Канстанцін Талоцкі, 38 гадоў.

8. Свіцына - св. Барыса і Глеба, 278 вернікаў, 2 валокі зямлі, 30 руб. гадавога даходу. Гэта была хіба самая бедная парафія дэканату. Парах парафіі быў а. Ян Тучкевіч, які меў 31 год.

9. Вула - Перамянення Гасподняга, 1150 вернікаў, 3 валокі зямлі, 180 руб. гадавога даходу. Парах парафіі - а. Ельяшэвіч Рыгор, меў 50 гадоў.

10. Вярхоўе - Святой Тройцы, 897 вернікаў, 10 фундшовых душ, 2 валокі і 16,5 моргаў зямлі, гадавы даход - невядомы. Была таксама філіяльная капліца ў Чаркасах. Адміністратар парафіі - а. Андрэй Нікановіч, меў 30 гадоў.

11. Вяжышчы - Перамянення Гасподняга, 689 вернікаў, 2 валокі зямлі, усяго 40 руб. гадавога даходу. Закрыстыянін парафіі (свайго святара, магчыма, ужо не было ў парафіі) - Васіль Караткевіч, меў 37 гадоў.

Адразу пасьля скасавання Уніі праваслаўнае духавенства намагалася былых уніятаў, якія пайшлі ў лацінскія касцёлы, вярнуць сабе і пісала адпаведныя скаргі. Паводле гэтых скаргаў у Бешанковічах праваслаўныя мелі 815 вернікаў. Удалося прымусіць вярнуцца ў праваслаўе 80 душ. Паводле звестак 1837 г. у двух уніяцкіх парафіях Бешанковічаў было разам 3174 вернікі. Выходзіць, праваслаўныя згубілі 2279 душ былых уніятаў.

У рэвалюцыю 1905—1907 гг. сялянскія выступленні на Бешанковіччыне набылі востры палітычны характар. Гэтаму садзейнічала агітацыя Віцебскай арганізацыі РСДРП (мела філіі ў Бешанковічах), Полацкай арганізацыі РСДРП, Віцебскага сацыял-дэмакратычнага камітэта Бунда.

[правіць] Насельніцтва

У 2006 г. ў раёне пражывала — 21,4 тысяч чалавек, у тым ліку ў г. п. Бешанковічы — 8,0, у сельскай мясцовасці 13,7 тыс. чалавек.

На тэрыторыі раёна налічваецца 243 сельскія населеныя пункты. Найбуйнейшыя з іх — Астроўна, Бачэйкава, Ула.

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Раён падзелены на 7 сельскіх саветаў: Ульскі, Астровенскі, Бачэйкаўскі, Бешанковіцкі, Соржацкі, Верхнякрывінскі, Вярхоўскі.

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Озёра Бешенковичского района(руск.) 
  4. http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=1047

[правіць] Літаратура

  • Берасцень, Г. Магдэбургскае права Бешанковіч / Г. Берасцень // Зара (Бешанковічы). — 1999. — 23 сак.
  • Крачкоўскі, А. В. «…Біліся як ільвы» : да 190-годдзя бітвы ля Астроўна / А. В. Крачкоўскі . — Бешанковічы, 2002 . — 47 с.
  • Крачкоўскі, А. В. Край наш Наддзвінскі / А. В. Крачкоўскі. — Мн., 1990. — 80 с. : іл. — (Па родным краі).
  • Крачкоўскі, А. Соржыцкі бунт [у 1862 годзе] / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2007. — 8 чэрв.
  • Крачкоўскі, А. Фельдмаршал быў згодны з Меншыкавым… / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2007. — 20 ліп.
  • Крачкоўскі, А. Французы ў Бешанковічах / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2007. — 20 ліп.
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1991. — 423 с.
  • Marian Radwan. Carat wobec Kościoła Greckokatolickiego w zaborze rosyjskim 1796-1839. - Roma-Lublin, Polski instytut kultury chrześcijavskiej, 2001. - 504 s.


[правіць] У Сеціве

герб Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці сцяг

РаёныАршанскіБешанковіцкіБраслаўскіВерхнядзвінскіВіцебскіГарадоцкіГлыбоцкіДокшыцкіДубровенскіЛепельскіЛёзненскіМіёрскіПастаўскіПолацкіРасонскіСенненскіТалачынскіУшацкіЧашніцкіШаркоўшчынскіШумілінскі •• ГарадыВіцебскНаваполацкОршаПолацк

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах