Благушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Благушка
Samtfusskrempling.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tapinella atrotomentosa (Batsch) Sutara, 1992

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   72122
EOL   195962
MB   360246

Благушка (Tapinella atrotomentosa) — від неядомых[1] грыбоў рода Тапінела (Tapinella) сямейства Tapinellaceae.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Капялюш дыяметрам 5-15 (30) см, выпуклы, тоўсты, эксцэнтрычны да ножкі або языкападобны, з замшавай паверхняй, вохрыста-карычневы, іржава-карычневы або цёмна-карычневы. Край капелюша загінаецца ўніз.[2] Мякаць жоўтая ці бураватая, на зрэзе цямнеючая, едкая. Пласцінкі сыходзячыя, частыя, вохрыста-жоўтыя. Ножка 5-8 х 2-3 (5) см, крывая, чорна-бурая, пакрытая цёмным ворсам па ўсёй даўжыні. Споры жоўта-карычневыя, гладкія, 5-6 х 3-4 мкм[2][3].

Экалогія і распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Расце на дрэвах у хваёвых і змешаных лясах. У Беларусі сустракаецца паўсюдна.

Сезон Лета — восень.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У пладовых целах благушкі змяшчаецца атротамянцін — карычневы пігмент з антыбіятычнымі ўласцівасцямі, вытворнае паліпоравой кіслаты, які адрозніваецца прыкметным супрацьпухлінавым дзеяннем[2].

Зноскі

  1. И. А. Дудка, С. П. Вассер. Грибы. Справочник миколога и грибника. Киев, «Наукова думка», 1987
  2. 2,0 2,1 2,2 Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. «Наука и техника». Мн., 1974
  3. Сергеева М. Н. Грибы. — М.: «Культура и традиции», 2003. — С. 52. — 264 с. — ISBN 5-86444-080-9