Блайцкія фігуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Блайцкія фігуры
33°48′01″ пн. ш. 114°32′18″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Блайцкія фігуры (англ.: Blythe Intaglios) — група гіганцкіх фігур, геогліфаў, створаных шляхам расчышчэння верхняга пласта зямлі ад камянёў, размешчаных паблізу сучаснага горада Блайт, на поўдні штата Каліфорнія, ЗША. Па тэхніцы выканання яны падобныя да геогліфаў Наска.

Мяркуецца, што век гэтых фігур ад 450 да 2000 гадоў. Згодна з паданнямі сучасных жыхароў нізоўяў ракі Каларада, індзейцаў плямёнаў махавэ і квечанаў, чалавечыя фігуры ўвасаблялі Мастамбо, стваральніка ўсяго жывога, а фігуры жывёл увасаблялі Хатакулья, аднаго з двух людзей-пум, якія садзейнічалі стварэнню свету.

Фігуры выпадкова выявіў пілот, які ляцеў у Блайт з Лас-Вегаса, у 1932 годзе. Пасля яго паведамлення помнікі абследаваў Артур Вудвард, куратар гісторыі і антрапалогіі з Лос-Анджэлескага музея натуральнай гісторыі.[2]

Зноскі

  1. Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША — 1966. Праверана 21 кастрычніка 2022.
  2. Welfare, S. and Fairley, J. Arthur C Clarke’s Mysterious World (Collins 1980), p.117

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Blythe Intaglios, A Photo Gallery, James Q. Jacobs, 2000 — [1]
  • Recreation.gov — [2]
  • Bureau of Land Management-Arizona Office [3] Архівавана 7 верасня 2008.
  • Google maps satellite view [4]