Блакітніца алькон
| Блакітніца алькон | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||
| Тып: | |||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||
| Парадак: | |||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||
| Род: | |||||||||||||
| Від: |
Блакітніца алькон |
||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||
|
Maculinea alcon Denis & Schiffermuller, 1775 |
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Блакітніца алькон (Maculinea alcon) — матыль з сямейства блакітніц.
Размах крылаў 34-38 мм. Крылы самца зверху фіялетава-блакітныя, бліскучыя, з вузкім цёмным краем, часам з цёмнымі плямамі ў цэнтры. Крылы самкі зверху бурыя. Знізу крылы светла-бурыя з 2 паралельнымі радамі цёмных плямаў уздоўж вонкавага краю і малюнкам з чорных крапінак у цэнтральнай і прыкаранёвай частках крыла.
Пашырэнне: Еўропа, горныя раёны Казахстана, Сярэдняй Азіі, поўдня Сібіры. Месцы пражывання: ускрайкі і паляны пераважна сасновых лясоў.
За год дае 1 пакаленне. Матылі лётаюць у ліпені-жніўні. Вусені кормяцца на гарычках, у працэсе развіцця звязаны з мурашкамі роду Myrmica. Вусені старэйшых узростаў трапляюцца ў мурашніках. Яны ж і зімуюць.
Літаратура [правіць]
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5