Блакітніца мелеагр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Блакітніца мелеагр
Meleageria daphinis.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polyommatus daphinis (Denis et Schiffermüller, 1775)

Сінонімы
  • Papilio meleager (Esper, 1779)[1]
  • Meleageria daphnis (Denis et Schiffermüller, 1775)[2]
Падвіды
  • Polyommatus daphnis elamita (Le Cerf, 1913)
  • Polyommatus daphnis hayesi (Larsen, 1974)
  • Polyommatus daphnis narsana (Alberti, 1973)
  • Polyommatus daphnis versicolor (Heyne, 1895)
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы

Блакітніца мелеагр[3] (Polyommatus daphnis) — матыль з сямейства блакітніц.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла — 12 — 19 мм. Размах крылаў 31-35 мм. Самец зверху атласна-блакітны. Самка бурая з цёмнай палосай па краю крыла, іншы раз з блакітным апыленнем. Спод крылаў буравата-шэры, у самцоў амаль белы з 2 радамі цёмна-шэрых плям уздоўж краю і чорнымі плямамі ў пярэдняй частцы крылаў. Ад іншых роднасных відаў адрозніваецца зубчастым выступам каля ўнутранага вугла задняга крыла і адсутнасцю чырвоных плям на задніх крылах. У самкі такіх выступаў некалькі і яны больш выразныя[4].

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая і Сярэдняя Еўропа, Крым, Малая Азія, Каўказ, Закаўказзе, Блізкі Усход, Пярэдняя Азія, Урал, паўночны захад Казахстана[5]. У Беларусі адзначана на Палессі, дзе праходзіць паўночная мяжа арэала.

З Растоўскай вобласці від вядомы па зборах 1993—1996 гг. з Куйбышава, Казанскай, Раздорскай. Усюды рэдкі[6].

Месцы пражывання: пусткі, сухія схілы, берагі рэчак, невялікія лугі, узлескі, абочыны дарог і чыгуначныя насыпы. Трапляецца пераважна ў месцах, асвоеных чалавекам.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў стэпе і горных лугах сярэдняга пояса. Вид аселы. За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у ліпені-жніўні.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Самка адкладае яйкі на кармавыя расліны, дзе яны зімуюць. Вусені развіваюцца вельмі павольна, часам да чатырох месяцаў. Некаторыя жывуць у мурашніках і сілкуюцца лічынкамі мурашак. Вусені развіваюцца на кветках астравых: вязелі (Coronilla), чыне (Orobus), чаборы (Thymus), кураваі (Astragalus), Onobrychis, рутвіцы (Lotus) і іншых раслінах.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Блакітніца мелеагр — Polyommatus daphnis

Зноскі

  1. INPN taxonomie
  2. euro butterflies
  3. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  4. urral.ru
  5. Сайт «Бабочки Дагестана» (babochki-kavkaza.ru) (руск.) 
  6. голубянка дафнис, мелеагр, голубянки (Polyommatus daphnis), численность, длина крыла, окраска, распространение ареал, места среда обитания, антропогенное воздействие… (руск.) 
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 funet

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5