Бланка д'Артуа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бланка д’Артуа
Blanche d’Artois
BlancheArtois.jpg
каралева, а затым рэгент Навары
4 снежня 1270 — 1284
Папярэднік: Генрых I Тоўсты
Пераемнік: Жанна I
 
Нараджэнне: 1248({{padleft:1248|4|0}})
Смерць: 2 мая 1302({{padleft:1302|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:2|2|0}})
Парыж
Род: дом Артуа (па нараджэнні), Дом дэ Блуа-Шампань (па першым шлюбе), Плантагенеты (па другім шлюбе)
Бацька: Роберт I д’Артуа
Маці: Мацільда Брабанцкая
Муж: Генрых I Тоўсты
Дзеці: Ціба, Жанна (ад першага шлюбу); Томас, Генры, Джон (ад другога шлюбу)

Бланка д’Артуа (фр.: Blanche d'Artois, 1248 — 2 мая 1302) — графіня Шампані і Бры, і каралева Навары.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Была дачкой Рабера д’Артуа і Мацільды Брабанцкай (1224—1288). Даводзілася (па бацькаўскай лініі) унучкай французскаму каралю Людовіку VIII і пляменніцай Людовіку IX, а па матчынай — унучкай брабанцкаму герцагу Генрыху II і Марыі Гогенштаўфен, дачцы Філіпа Швабскага.

Першы шлюб[правіць | правіць зыходнік]

У 1269 годзе ажанілася з графам Шампані і Бры Генрыха III, які ў 1270 годзе стаў таксама каралём Навары пад імем Энрыке I. У гэтым шлюбе нарадзіліся:

  • Ціба (пам. у 1273), апошні прадстаўнік мужчынскай лініі Шампанскага дому;
  • Жанна (1271-1305), будучая каралева Навары і каралева Францыі.

Генрых памёр у 1274 годзе і Бланка д'Артуа стала рэгенткай Навары (1274-1284) падчас маленства сваёй дачкі Жанны.

Другі шлюб[правіць | правіць зыходнік]

У 1276 годзе Бланка ажанілася другі раз з Эдмундам Ланкастарскім (1245–1296), малодшым сынам англійскага караля Генрыха III і Элеаноры Праванскай. Эдмунд таксама быў удаўцом, яго жонка Эвеліна памерла ў 15-гадовым узросце ў тым жа годзе, што і муж Бланкі. У гэтым шлюбе нарадзіліся трое дзяцей: