Блантайр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Блантайр
Blantyre
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1876
Першая згадка
Плошча
228 км²
Вышыня цэнтра
1 039 ± 0 м і 1 041 м
Насельніцтва
732 518 чалавек (2008)
Блантайр на карце Малаві
Блантайр (Малаві)
Блантайр
Блантайр (Малаві)
Блантайр

Бланта́йр, Блантайр-Лімбэ[1] — самы буйны горад на поўдні Малаві. На 2008 год насельніцтва горада складае 732 тысяч чалавек.

Горад заснаваны ў 1876 годзе шатландскімі місіянерамі і названы па месцы нараджэння даследчыка Афрыкі Д. Лівінгстана[2]. Сучасны Блантайр утвораны ў 1956 годзе ў выніку зліцця двух гарадоў[1]. Галоўны гандлёвы і прамысловы цэнтр краіны. Чыгункай звязаны з портам Бейра ў Мазамбіку. Дзейнічае міжнародны аэрапорт, Нацыянальны музей, універсітэт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1987 год — 331 588 чал.[2]
  • 1993 год — 402,5 тыс. чал.[1]
Універсітэт у Блантайры

Зноскі

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  2. а б Блантайр (Малави) // Страны мира. Словарь. — 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]