Бланшыраванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бланшыраванне бабоў

Бланшыраванне (фр.: blanchir – апарваць) — від тэрмічнай апрацоўкі прадуктаў, хуткае абварванне або апарванне.

Прадукт абдаюць варам або парам у закрытым посудзе або пагружаюць у вар (0,5 – 5 хв.). Ужываецца пры першаснай апрацоўцы некаторай агародніны, пераважна для выдалення горычы (бручкі і інш.). Капуснае лісце для галубцоў бланшыруюць, каб яны распрасталіся. Бланшыраваннем нельга злоўжываць, бо яно выклікае страты мінеральных рэчываў (кальцыю, натрыю — да 94 %). На паверхні мясных прадуктаў у выніку бланшыравання ўтвараецца тонкая засцерагальная плёнка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]