Блез Паскаль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Блез Паскаль фр.: Blaise Pascal |
|
| Дата нараджэння: | 19 чэрвеня 1623 |
|---|---|
| Дата смерці: | 19 жніўня 1662 (39 гадоў) |
Паска́ль, Блез (фр.: Blaise Pascal) (19 чэрвеня 1623, Клермон-Феран — 19 жніўня 1662, Парыж) — французскі філосаф і літаратар, матэматык, фізік. Стварыў вылічальную машыну (працу над якой распачаў у 1642 годзе), якая атрымала назву «паскаліна». Устанавіў асноўны закон гідрастатыкі, падцвердзіў меркаванне Евангеліста Тарычэлі пра існаванне атмасфернага ціску. У палове жыцця адышоў ад вывучэння прыродазнаўчых навук і зацікавіўся філасофіяй і рэлігіяй, схіляўся да янсенізму.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Блез Паскаль- Артыкул на Slounik.org