ФК Блэкберн Роверс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Блэкберн Роверс)
Блэкберн Роверс
Поўная назва Blackburn Rovers Football Club
Мянушкі Валацугі
Заснаваны 5 лістапада 1875
Горад Блэкберн, Англія
Стадыён Івуд Парк
Умяшчальнасць: 31 367
Уладальнік V H Group[d]
Прэзідэнт Стыў Уогат
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2021/22 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Блэ́кберн Ро́верс» (англ.: Blackburn Rovers Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Блэкберн (Ланкашыр). Быў заснаваны ў 1875 годзе, а ў 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў Футбольнай лігі. Клуб таксама стаў заснавальнікам Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе і з’яўляецца адным з трох клубаў, што мелі дачыненне да стварэння дзвюх англійскіх ліг (акрамя «Блэкберна», гэта рабілі «Астан Віла» і «Эвертан»). На хатняй арэне «Івуд Парк» гуляюць з 1890 года.

У XIX стагоддзі клуб некалькі разоў выйграваў Кубак Англіі, але ў наступным стагоддзі гэта здарылася толькі аднойчы ў 1928 годзе. Акрамя таго двойчы ў даваеныя гады клуб станавіўся чэмпіёнам Англіі ў 1912 і 1924 гадах.

У 1992 годзе клуб патрапіў у толькі што створаную Прэм’ер-лігу пасля сезона ў ніжэйшым дывізіёне, дзякуючы англійскаму бізнесмену Джэку Уолкеру, што з’яўляўся дырэктарам клуба на той час. Трэнерам каманады быў вядомы ў мінулым футбольны ігрок Кені Далгліш. У 1995 годзе клуб стаў чэмпіёнам Англіі, патраціўшы шмат грошай на здабытак такіх ігракоў, як Алан Шырэр і Крыс Сатан. Але ўжо ў 1999 годзе клуб зноў трапіў у ніжэйшы дывізіён. Праз два гады, пасля смерці Уолкера, клуб вярнуўся ў Прэм’ер-Лігу.

З перыяд паміж 1998 і 2008 гадамі клуб чатыры разы прымаў удзел у Лізе Еўропы, аднойчы як уладальнік Кубка лігі, двойчы як клуб, што заняў шостае месца ў чэмпіянаце Англіі і аднойчы праз кваліфікацыю Кубка Інтэртота. Дэвізам клуба з’яўляецца выраз «Arte et labore», што ў перакладзе азначае — «Уменнем і цяжкай працай».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

XIX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

«Блэкберн Роверс» быў заснаваны 5 лістапада 1875 года групоўкай выпускнікоў школы Шрусберы, ініцыятыву якіх падтрымала група забяспечаных мяшчан на сходзе ў гатэлі «Легер». У тым жа годзе, 18 снежня, каманда правяла свой першы матч, які завяршыўся нічыёй з лікам 1:1. У пачатку сваёй гісторыі клуб не меў уласнага стадыёна і існаваў выключна на грошы заснавальнікаў. Каманда змяніла шмат палёў, пакуль у рэшце не быў пабудаваны «Івуд Парк», на якім «Блэкберн» выступае і па сённяшні дзень, а сам стадыён з’яўляецца найстарэйшай футбольнай арэнай у Англіі. З 1878 года клуб выступаў у першынстве Ланкашыра, а ўжо на наступны сезон каманда ўдзельнічала ў розыгрышы на Кубак Англіі. У 1882 годзе «Блэкберн Роверс» дайшлі да фіналу гэтага турніру, але прайгралі клубу «Олд Ітоніянс» (цікавы факт, што на наступны год за іх адпомсціў іншы клуб з горада Блэкберн, які ўжо не існуе, «Блэкберн Алімпік»). Праз два гады, у 1884 годзе, «Блэкберн Роверс» усё ж такі заваявалі гэты трафей, а так выйгравалі яго яшчэ два сезоны запар. У 1888 годзе была заснавана Футбольная ліга і «Роверс» сталі адным з клубаў-заснавальнікаў. У перыяд з 1890—1891 гадоў клуб двойчы перамог у першынстве на Кубак Англіі, але дамагчыся самавітага поспеху ў чэмпіянаце клубу было не наканавана да пачатку XX стагоддзя.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Удакладненні: (1) Дывізіён 1; (2) Прэм’ер-ліга

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]