Блюшчык
| Блюшчык | ||||||||||||||
Блюшчык плюшчападобны
Агульны выгляд квітнеючай расліны |
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Блюшчык |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Glechoma L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Блюшчык (Glechoma) - род шматгадовых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Усяго 10-12 відаў, распаўсюджаных у лясах Еўразійскага кантынента.
Змест |
[правіць] Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травы з паўзучымі сцебламі і доўгімі ўкаранёнымі парасткамі.
Кветкі маленькія, трубчастыя, двухгубыя, ліловыя, па некалькі ў пазухах лісцеў.
[правіць] Распаўсюджванне і экалогія
Расце па хмызняковым зарасніках, у лясах, на лугах і як пустазелле каля жылля.
У прыродзе блюшчык мае шырокае распаўсюджванне - Усходняя і Сярэдняя Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Ўсход, Сярэдняя і Малая Азія, Паўночная Амерыка[1], Японія, Кітай, Манголія.
На Беларусі 2 віды роду: Блюшчык плюшчападобны (Glechoma hederacea) і Glechoma hirsuta[2].
[правіць] Значэнне і ўжыванне
Блюшчык змяшчае эфірныя алеі і дубільныя рэчывы; быдлам не ўжываецца.
Свежае лісце блюшчыка выкарыстоўваюцца для араматызацыі спіртных і для вырабу танізуючых напояў[3].
Блюшчык здаўна ўжываўся для прафілактыкі свінцовых атручванняў у мастацкіх майстэрнях і ў малярнай вытворчасці, для лячэння пры атручванні цяжкімі металамі[4].
[правіць] Віды
- Glechoma biondiana (Diels) C.Y.Wu & C.Chen
- Glechoma decolorans (Hemsl.) Turrill
- Glechoma grandis (A.Gray) Kuprianova
- Glechoma hederacea L. — Блюшчык плюшчападобны
- Glechoma hindostana Roth
- Glechoma hirsuta Waldst. & Kit.
- Glechoma longituba (Nakai) Kuprian.
- Glechoma nivalis (Benth.) Press
- Glechoma pharica (Prain) Turrill
- Glechoma serbica Halácsy & Wettst.
- Glechoma sinograndis C.Y.Wu
Зноскі
- ↑ USDA NRCS
- ↑ Растения Беларуси
- ↑ Esther Gallwitz: Kleiner Kräutergarten — Blumen und Kräuter bei den Alten Meistern im Städel, Suhrkamp Taschenbuch Verlag, Frankfurt am Main 1992, ISBN 3-458-33518-8, S. 140
- ↑ Будра плющевидная – Блюшчык плюшчападобны (расходнiк, горлечнiк) – Glechoma hederaceae
[правіць] Спасылкі
- Блюшчык: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 12 красавіка 2009)
- Блюшчык: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.) (Праверана 12 красавіка 2009)
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |