Боб Марлі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Боб Марлі (1980)

Ро́берт На́ста Ма́рлі (англ.: Robert Nesta Marley; 6 лютага 194511 мая 1981) — больш вядомы як Боб Ма́рлі (Bob Marley) — ямайскі спявак, гітарыст, песеннік і актывіст. З'яўляецца найбольш вядомым выканаўцам у стылі рэгі, славуты сваёй папулярызацыяй гэтага жанру па-за межамі Ямайкі. Значная частка яго песень прысвечаныя барацьбе супраць расавага і сацыяльнага прыгнёту. Таксама Марлі вядомы як песеннік-прапаведнік.

Ён быў мужам Рыты Андэрсан Марлі, якая часта выступала на падпеўках на яго канцэртах. Ад яе ён меў 4 з вядомых 9 яго дзяцей, уключаючы Зігі Марлі і Стывена Марлі, якія працягнулі музычную дынастыю ў сваёй групе Melody Makers. Яго іншы сын, Дэміян Марлі (aka Jr Gong), таксама распачаў музычную кар'еру.

Commons