Бодэнскае возера
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Бодэнскае возера |
|
| Каардынаты | |
| Упадаюць | Рака Рэйн |
| Выцякаюць | Рака Рэйн |
| Плошча | 536 км² |
| Аб'ём | 48,5 км³ |
| Вышыня | 395,23 м |
| Найбольшая глыбіня | 254 м |
| Даўжыня | 63 км |
| Шырыня | 14 км |
Бодэнскае возера (ням.: Bodensee) знаходзіцца ў Перадальпах на мяжы Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі. Калі гаворка ідзе пра Бодэнскае возера, маюцца на ўвазе тры вадаёмы: Верхняе возера (ням.: Obersee), Ніжняе возера (ням.: Untersee) і Рэйн (ням.: Seerhein), які злучае абодвы гэтых вадаёмы.
Возера знаходзіцца ў старажытналедавіковай даліне на вышыні 395 м і мае плошчу 536 км² пры даўжыні 63 км і глыбінях да 254 м.