З пляцоўкі Вікіпедыя.
Божыя кароўкі, таксама Какцынеліды[1] (Coccinellidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных. Больш 4 тысяч відаў. Адрозніваюцца тым, што іх лапкі здаюцца трохсастаўными, бо трэці, вельмі маленькі членік разам з паловай чацвёртага схаваны ў баразне двухлопасцевага другога членіка.
Цела божых каровак паўшара- ці яйкападобнае, болей ці меней выпуклае. Галава кароткая з 11, радзей з 10 чэлестымі вусікамі, якія прымацаваныя па баках пярэдняга краю галавы і могуць падгінацца пад яе. Брушка складаецца з 5 вольных членікаў.
Зноскі
- ↑ Варынты напісання Божыя кароўкі або Какцынеліды ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.204.