Бондарства
Бо́ндарства — рамяство па вырабу ёмістасцей і посуду з драўляных клёпак.
Бондарства вядома са старажытных часоў. Клёпкі, ўяўляючыя сабой трапецападобныя або выгнутыя падоўжаныя планкі, выраблялі з дапамогай струга, гэбля і гэбліка. Для надання ім увагнутага профілю выкарыстоўвалі скоблі і шархебель. Форму клёпак і бакавы авал вырабу пры зборцы правяралі з дапамогай шаблонаў (модлаў).
Абручы вырабляліся з ляшчыны, дуба і іншых парод дрэваў з дапамогай струга і нажа. Таксама ўжываліся абручы з металу (жалезныя абручы, злучаныя ў кола заклёпкамі). Абручы гнуліся непасрэдна на вырабе або на спецыяльным прыстасаванні — гбале (бабе). Днішча збіралася з дошак і размячалася цыркулем.
Уторны паз для мацавання днішчаў выпілоўваўся спецыяльным інструментам — заторам. У бандарнай справе таксама выкарыстоўваліся і іншыя інструменты і прыстсаванні (нацягуша, чакухі, вяроўкі, ланцугі, кліны і інш.)
У залежнасці ад мясцовых умоў і традыцый і прызначэння бандарных вырабаў, для іх вырабу выкарыстоўвалася драўніна розных парод дрэваў (дуб, елка, асіна, вольха і інш.).
Змест |
Сучаснасць [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бондарства
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |