Бон Адрыен Жано дэ Мансей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бон Адрыен Жано дэ Мансей
фр.: Bon Adrien Jannot de Moncey
Moncey-de-conegliano.jpg
Дата нараджэння

31 ліпеня 1754({{padleft:1754|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:31|2|0}})

Месца нараджэння

Q384679?

Дата смерці

20 красавіка 1842({{padleft:1842|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (87 гады)

Месца смерці

Парыж

Званне

маршал Францыі

Бон Адрыен Жано дэ Мансей, які меў тытул герцаг дэ Канельяна (фр.: Bon Adrien Jannot de Moncey, duc de Conegliano; 31 ліпеня 1754 — 20 красавіка 1842) — маршал Францыі.

Пачаўшы службу з 15 гадоў простым радавым, у 1794 годзе быў ужо дывізіённым генералам. У 1799 годзе ён камандаваў заходне-пірэнейскай арміяй, а ў 1800 годзе перайшоў у Італію праз Сен-Гатард.

Пры заснаванні імперыі Мансей атрымаў чын маршала, а ў 1805 годзе — тытул герцага дэ Канельяна; у 1808—1809 гадах, камандуючы корпусам у Іспаніі, садзейнічаў авалоданню Сарагосай; у 1814 годзе, з'яўляючыся начальнікам штаба Нацыянальнай гвардыі, браў удзел у абароне Парыжа; у 1815 годзе за адмову ад старшынства ў судзе над маршалам Неем падвергся трохмесяцоваму зняволенню.

У 1823 годзе камандаваў корпусам у арміі герцага Ангулемскага ў Іспаніі.

Пры Луі-Філіпе быў кашталянам парыжскага дому Інвалідаў.

У 1808 годзе Мансею прыйшлося адступіць ад больш малалікага іспанскага войска генерала Вентуры Кара.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).