Бора Кенсінгтон і Чэлсі
Кенсінгтон і Чэлсі (англ.: Royal Borough of Kensington and Chelsea) з'яўляецца адным з бора Лондана і займае заходнюю частку цэнтра брытанскай сталіцы. Утвораны быў у 1965 годзе, пры ўтварэнні Вялікага Лондана з двух раёнаў былога графства Лондан — Кенсінгтон і Чэлсі. Прыстаўка «Royal Borough (Каралеўская акруга)» нагадвае пра тое, што раён Кенсінгтон у мінулым з'яўляўся асабістым каралеўскім уладаннем.
Змест |
Насельніцтва [правіць]
Колькасць насельніцтва ў акрузе Кенсінгтон і Чэлсі складае 178.600 чалавек. Пры плошчы ў 12,13 км² яна з'яўляецца найбольш шчыльна населенай акругай Вялікабрытаніі з сярэдняй шчыльнасцю насельніцтва ў 13.608 чал./км². Па паходжанню жыхары акруга Кенсінгтон і Чэлсі: белыя — 78,6 %, выхадцы з Паўднёвай Азіі — 4,9 %, негры — 7,0 %, кітайцы — 1,6 %.
Раёны [правіць]
- Бромптан
- Чэлсі
- Эрлс Корт
- Холанд Парк
- Кенсінгтон
- Норт-Кенсінгтон
- Нотынг-Хіл
- Саўт-Кенсінгтон
- Уэст-Бромптан
Славутасці [правіць]
- Гайд-парк
- Кенсінгтонскія сады
- Музейны квартал з Музеем прыродазнаўства, Музеем навукі і музеем Вікторыі і Альберта
- Каралеўскі Альберт-хол
- Sloane Street — вуліца раскошных магазінаў для мільянераў
- Імперскі каледж Лондана — адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў у свеце
- Каралеўскі каледж музыкі
- Нотынг-Хіл — адзін з самых ажыўленых раёнаў брытанскай сталіцы
Спасылкі [правіць]
- Консульства раёна (англ.)
| Бора Лондана | ||
|---|---|---|
| Баркінг і Дагенхэм • Барнет • Бекслі • Брэнт • Бромлі • Вандсварт • Вэстмінстэр • Грынвіч • Іслінгтан • Ілінг • Кінгстан-на-Тэмзе • Кэмдэн • Кенсінгтон і Чэлсі • Кройдан • Ламбет • Луішэм • Мертан • Ньюхэм • Рэдбрыдж • Рычманд-на-Тэмзе • Сатан • Саўтварк • Таўэр-Хэмлетс • Уолтэм Форэст • Хамерсміт і Фулхэм • Хаўнслау • Хейверынг • Хакні • Харынгей • Харау • Хілінгдан • Энфілд • | ||