Бора Ламбет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Начны Ламбет

Ламбет (Lambeth) — бора Лондана, размешчаны на паўднёвым беразе Тэмзы, уверх па цячэнню ад Саўтварка, насупраць Вэстмінстэрскага палаца. З Мілбанкам яго злучае Ламбецкі мост, а з Вэстмінстэрам — мост Ватэрлоа, а на набярэжнай стаіць аднайменны вакзал, адкуль адыходзяць цягнікі ў Еўропу. Адсюль паходзіць нефармальная назва Ламбета — Ватэрлоа (Waterloo).

Гісторыя Ламбета цесна пераплецена з імёнамі архібіскупаў Кентэрберыйскіх — тут размешчана іх галоўная рэзідэнцыя, Ламбецкі палац. Да 1889 года Ламбет як вёска ў складзе графства Сурэй знаходзіўся па-за межамі горада. Тым не менш шырокую вядомасць атрымалі тутэйшыя паркі для гулянняў — у Кенінгтоне (з 1724 года тут праводзяцца крыкетныя матчы) і Воксхал (ад яго паходзіць беларускае слова «вакзал»).

Апроч пампезнага адміністрацыйнага комплексу Каўнці-хол і гістарычнай бальніцы Св. Фамы, у лік славутасцяў Ламбета ўваходзяць Каралеўская фестывальная зала 1951 года пабудовы, Каралеўскі нацыянальны тэатр спрэчнай бруталісцкай архітэктуры (прынц Чарльз заве яго «бясформавай грудай бетону» і «атамнай станцыяй у цэнтры Лондана») і гіганцкае кола агляду «Лонданскае вока».

Каардынаты: 51°29′25.08″ пн. ш. 0°07′09.48″ з. д. / 51.4903, -0.1193 (G) (O) (Я)