Борыс Тадзіч
| Борыс Тадзіч Борис Тадић |
|||
| Борыс Тадзіч | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 11 ліпеня 2004 — 5 красавіка 2012 | |||
| Папярэднік: | Мілан Мілуцінавіч | ||
| Пераемнік: | Славіца Джукіч-Дэянавіч (в.а.) | ||
| Партыя: | Дэмакратычная партыя (з 1990 года) | ||
| Прафесія: | псіхолаг | ||
| Веравызнанне: | Праваслаўе, сербская царква | ||
| Нараджэнне: | 15 студзеня 1958 (55 гадоў) Сараева, Югаславія |
||
| Бацька: | Любамір Тадзіч | ||
| Маці: | Невенка Кічанавіч | ||
| Жонка: | Таццяна Тадзіч, народжаная Родзіч | ||
| Дзеці: | дочкі: Маша і Ванья | ||
| Аўтограф: | |||
| Узнагароды: | |||
Борыс Та́дзіч (сербск.: Борис Тадић [bǒris tǎdiːtɕ]; 15 студзеня 1958, Сараева) — сербскі палітык, прэзідэнт Сербіі, а таксама старшыня Дэмакратычнай партыі.
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Сараева. Пачатковую і сярэднюю школу скончыў у Белградзе. Вывучаў сацыяльную псіхалогію у Белградскам ўніверсітэце. Быў прафесарам псіхалогіі ў 1-й Белградскай гімназіі.
Заснавальнік і першы дырэктар Цэнтра па развіцці дэмакратыі.
Член Дэмакратычнай партыі з 1990. Старшынёй партыі абраны ў 2004 праз год пасля забойства Зорана Джынджыча.
У пасадзе міністра тэлекамунікацыі ўваходзіў у склад урада Югаславіі. Таксама выконваў функцыі міністра абароны ў радзе міністраў Сербіі і Чарнагорыі.
З'яўляецца прыхільнікам еўрапейскай інтэграцыі; адзін з ключавых пунктаў яго прэзідэнцкай праграмы — скарэйшая інтэграцыя Сербіі ў Еўрасаюз. Перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у 2004 г., атрымаўшы 53 % галасоў, апярэдзіўшы нацыяналіста Таміслава Ніколіча. У пасадзе прэзідэнта Сербіі змяніў Прэдрага Маркавіча. У 2008 годзе, з невялікай перавагай, у першым туры прайграў прэзідэнцкія выбары Таміславу Ніколічу, аднак атрымаў перамогу ў другім туры, стаўшы прэзідэнтам у другі раз.
Валодае англійскай і французскай мовамі. Жанаты, двое дзяцей.
