Бостанскі партовы акт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бостанскі партовы акт (The Boston Port Act) - першы з невыносных законаў, прынятых парламентам Вялікабрытаніі ў 1774 г. Прыняты 31 сакавіка 1774 г. і пачаў дзейнічаць 1 чэрвеня таго ж года.

Асноўныя мэты і змест закона[правіць | правіць зыходнік]

  • Аб'яўленне поўнага закрыцця порта Бостана з пагрозай канфіскацыі караблёў, грузаў і абсталявання, якія могуць знаходзіцца на карабле, да выплаты адпаведнай кампенсацыі Ост-Індыйскай кампаніі за чай, які быў знішчаны падчас Бостанскага чаяпіцця ў снежні 1773 г.,а таксама ўсім, хто пацярпел ад хваляванняў паміж лістападам 1773 і студзенем 1774 г., і пэўных тарыфных збораў у бюджэт метраполіі.
  • Адміністрацыя калоніі Масачусэтскага Заліва пераводзілася ў горад Салем, які часова рабіўся галоўным портам правінцыі; туды на працягу 14 дзён муслі адыйсці ўсе караблі з бостанскай бухты, пачынаючы з 1 чэрвеня 1774 г.
  • Ваенны флот Брытаніі і мытныя службы Бостана былі абавязаны папярэдзіць усе караблі, якія ўваходзілі ў порт Бостана, аб немагчымасці знаходзіцца на тэрыторыі порта, шваратавацца, адгружаць і загружаць тавары, пасля гэтага караблю давалі 6 гадзін пакінуць порт, а пры невыкананні гэтага распараджэння ў азначаны тэрмін карабель і ўсё, што на ім знаходзілася канфіскоўвалася і нават магло быць знішчана.
  • Вызначаліся меры па барацьбе з карупцыяй: калі мытнік ці вайсковец браў хабар, каб дазволіць правоз чаго-небудзь у бостанскі порт, яго трэба было звольніць з пасады, а таксама вызначаліся памеры штрафу з тых, хто даваў хабар такім чыноўнікам (з чыноўнікаў, якія бралі хабар таксама спаганяўся буйны штраф).
  • Асобы, якія дзейнічалі ў адпаведнасцямі з палажэннямі Бостанскага партовага акта абараняліся законам ад судовага праследавання як у калоніях Амерыкі, так і на тэрыторыі Вялікабрытаніі за ўдзел у мерах, прадпісаных дадзеным законам.

Рэакцыя на Акт[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі ажыццяўленне Бостанскага партовага акта магло прывесці да разарэння эканомікі горада і нават голаду, з іншых калоній пачалі адпраўляць гуманітарную дапамогу сухапутнымі шляхамі зносін. Існуе інфармацыя, што праз некаторы час улады Бостана сцвярджалі, што горад стане буйным гандлёвым центрам, калі блакада марскіх шляхоў зносін працягнецца далей[1]. Таксама прыняцце гэтага і іншых невыносных законаў стала прычынай склікання 1-га i 2-га Кантынентальнага кангрэса, якія выпрацоўвалі контр-меры ў дачыненні да метраполіі, а потым і распачалі вайну за незалежнасць калоній.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Дакументы[правіць | правіць зыходнік]

Boston Port Act Yale Law School. Lilian Goldman Law Library. The Avalon Project. Documents in Law, History and Diplomacy.

Невыносныя законы ў беларускім перакладзе