Бостанскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бостанскі ўніверсітэт
англ.: Boston University
BU
250px
BU School of Management.JPG
Арыгінальная назва:

англ.: Boston University

Міжнародная назва:

лац.: Universitas Bostoniensis

Дэвіз:

Learning, Virtue, Piety

Заснаваны:

1839

Тып:

Прыватны

Рэктар:

Дэвід Кэмпбел

Прэзідэнт:

Роберт Браўн(англ.) бел.

Студэнты:

31766

Выкладчыкаў:

3931

Размяшчэнне:

Масачусетс, ЗША

http://www.bu.edu
Марш Плаза і атачальныя будынкі ў кампусе на рацэ Чарльз

Бостанскі ўніверсітэт (англ.: Boston University, BU) — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Бостане, штат Масачусетс, ЗША. Заснаваны ў 1839 годзе.

Чацвёрты па памерах універсітэт у краіне: тут навучаецца звыш 30 тыс. студэнтаў і працуе да 4 тыс. вучоных і выкладчыкаў. Універсітэт прапануе навучанне па доктарскім, магістрскім і бакалаўрскім праграмам у 18 школах і каледжах.

Студэнты Бостанскага ўніверсітэта пражываюць у двух гарадскіх кампусах, размешчаных на беразе ракі Чарльз.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Каледжы і школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж вытанчаных мастацтваў
  • Каледж мастацтваў і навук
    • Вышэйшая школа мастацтваў і навук
  • Каледж масавых камунікацый
  • Тэхналагічны каледж
  • Каледж агульнай адукацыі
  • Аддзяленне дадатковай адукацыі
  • Каледж аховы здароўя і рэабілітацыйных навук
  • Школа адміністравання аховы здароўя
  • Педагагічная школа
  • Школа права
  • Школа менеджменту
  • Метрапалітэн каледж
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа тэалогіі
  • Школа медыцыны
  • Голдменская стаматалагічная школа
  • Школа грамадскай аховы здароўя

Кошт навучання[правіць | правіць зыходнік]

На 2011—2012 навучальны год навучанне каштуе 40 848 долараў у год, пры гэтым, калі студэнт будзе пражываць у інтэрнаце і харчавацца, то кошт узрасце да 54 130 долараў. Дадатковы кошт падручнікаў складае, у сярэднім, яшчэ 940 долараў.[1]

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Бостанскі ўніверсітэт мае мноства пляцовак для занятку такімі відамі спорту як хакей, футбол, гольф, тэніс, софтбол, крыкет, плаванне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]