Боцікі, расліны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Боцікі, расліны
Aconitum napellus 007.JPG
Aconitum napellus
тыпавы від рода.
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aconitum L., (1753)

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   18411
NCBI   49188
EOL   53012
GRIN   g:112
IPNI   326013-2

Боцікі, аканіт (Aconitum) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовых.

Шматгадовыя травяністыя караняклубневыя або карэнішчавыя расліны. Сцябло простае або галінастае, прамастойнае ці зрэдку павойнае, вышынёй 100—250 см. Лісце чаргаванае, далонепадобнарассечанае, на чаранках. Кветкі жоўтыя, сінія, фіялетавыя, рэдка белыя, буйныя, няправільныя (верхні пялёстак накшталт шлема), у гронках. Плод — пераважна апушаная шматлістоўка.

Існуе каля 350 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі на зарослых хмызняком і вольхай шэрай схілах рачных берагоў вельмі рэдка трапляюцца боцікі шарсцістагубыя і боцікі паўночныя, або высокія; у батанічных садах, парках і на кветніках вырошчваецца некалькі інградукаваных відаў.

Лекавыя (гарачкапаніжальны і болепатольны сродак), дэкаратыўныя і ядомыя (утрымліваюць алкалоіды) расліны.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боцікі // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.