Боцікі звычайныя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Боцікі звычайныя (паўночныя)
Боцікі звычайныя (паўночныя)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aconitum septentrionale Koelle

Сінонімы
  • Aconitum excelsum Rchb.
  • Aconitum lycoctonum
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   181850
NCBI   112593
EOL   2903522
GRIN   t:1353
IPNI   707807
TPL   ???

Боцікі звычайныя, боцікі паўночныя (Aconitum lycoctonum) — кветкавая травяністая расліна сямейства казяльцовых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам і рабрыстым, апушаным сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце буйное, даўжынёй да 15 см і шырынёй 25 см, сэрцападобнае або ныркападобна-акруглае, 3-9-пальчаста-раздзельнае на шырокія, амаль рамбічныя буйна-зубчастыя долі, зверху амаль голае, знізу апушанае. Кветкі брудна- або шаравата-фіялетавыя, сабраны ў рыхлую, у ніжняй частцы галінастую, коласападобную гронку. Чашалісцікі афарбаваныя, пялёсткападобныя: верхні - высокі, канічна-цыліндрычны, шлемападобны. Пялёсткаў (нектарнікаў) — 2. Плод — сухая шматнасенная лістоўка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Еўрасібірскі барэальна-таежны рэліктавы від. У Беларусі знаходзіцца ў асобным лакалітэце за паўднёва-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: цяністыя ярыстыя берагі рэк, сярод зараснікаў вольхі шэрай, на рыхлай глебе. Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавітая расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5