Бошцьян Лекан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Бошцьян Лекан
Арыгінальнае імя славенск.: Boštjan Lekan
Нарадзіўся 20 студзеня 1976(1976-01-20) (48 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Югаславіі ЮгаславіяСцяг Славеніі Славенія
Рост/Вага 188 см/78 кг
Сямейнае становішча жанаты
Захапленні музыка, чытанне
Прафесія ваенны інструктар

Бошцьян Лекан (славенск.: Boštjan Lekan) — югаслаўскі біятланіст, удзельнік двух зімовых Алімпійскіх гульняў. З 1991 года выступаў за зборную Славеніі. На нацыянальных спаборніцтвах абараняў колеры спартыўнага клуба «Тэрміт».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У гонках Кубка свету дэбютаваў у 1986 годзе на этапе ў аўстрыйскім Хохфільцэне, дзе стаў 74-м у спрынце. Лепшым вынікам за 10 год выступаў стала 12-е месца ў індывідуальнай гонцы ў сезоне 1994/1995 у славенскай Паклюцы.

У чэмпіянаце свету ўпершыню ўдзельнічаў у 1989 годзе ў аўстрыйскім Абертыліяхе, дзе ў індывідуальнай гонцы стаў 67-м, а ў каманднай гонцы 16-м. Лепшым вынікам, паказаным на чэмпіянатах свету, стала 21-е месца ў спрынце ў італьянскім Антхольцы ў 1995 годзе.

Удзельнічаў у двух зімовых Алімпійскіх гульнях (1992 і 1994). Лепшае месца — 21-е (індывідуальная гонка ў Альбервілі).

Жанаты, мае двух дачок — Ніку і Сару.

Удзел у Чэмпіянатах свету[правіць | правіць зыходнік]

Год Месца правядзення Інд Спр Кам Эст
1989 ЧС Сцяг Аўстрыі Файстрыц 67 16
1990 ЧС Сцяг СССР Мінск 70 42 10 8
1991 ЧС Сцяг Фінляндыі Лахці 36 11
1993 ЧС Сцяг Балгарыі Баравец 68
1995 ЧС Сцяг Італіі Антхольц 41 23 14
1996 ЧС Сцяг Германіі Рупольдзінг 52 19

Удзел у Алімпійскіх гульнях[правіць | правіць зыходнік]

Год Месца правядзення Інд Спр Эст
1992 Сцяг Францыі Альбервіль 21 51
1994 Сцяг Нарвегіі Лілехамер 59 10

Агульны залік Кубка свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 1991/1992 — 40-е месца
  • 1992/1993 — 60-е месца
  • 1993/1994 — 75-е месца

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]