Бо Цзюі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бо Цзюі, Бо Лэцянь, Бо Чанцін (кіт.: 白居易; 772, прав. Шаньсі, Кітай — 846) — кітайскі паэт.
Займаў высокія дзяржаўныя пасады. Член імператарскай акадэміі «Ханьлінь». За крытыку прадажнасці чыноўнікаў і феадальных парадкаў аддалены ад імператарскага двара.
Напісаў каля 3 тыс. вершаў. Аўтар лірычных чатырохрадкоўяў, выкрывальніцкіх вершаў (цыклы «Цыньскія напевы», «Новыя народныя песні»), паэм «Песня пра бязмежную тугу», «Лютня», «Піпа». Адлюстроўваў светапогляд і жыццё танскага грамадства VIII—IX ст., асэнсоўваў тэмы: чалавек і час, чалавек і прырода, чалавек і яго асяроддзе. Творам паэта ўласцівыя прастата мовы, жыццярадаснасць і чалавекалюбства.
Літаратра [правіць]
- Бо Цзюі // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.