Брагінскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брагінскі раён
Герб
Coat of Arms of Brahin, Belarus.png
Краіна

Беларусь

Уваходзіць у

Гомельскую вобласць

Уключае

6 сельсаветаў, 1 пассавет

Адміністрацыйны цэнтр

Брагін

Буйнейшыя паселішчы

Брагін
 Камарын

Старшыня райвыканкама

Аляксандр Пятровіч Ятчанка

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 85,64 %, руская 12,23 %
Размаўляюць дома: беларуская 64,47 %, руская 29,91 %[1]

Насельніцтва (2009)

14 211 чал,[1] (20-е месца)

Шчыльнасць

7,27 чал./км² (20-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 91,84 %,
рускія — 4,3 %,
украінцы — 3,07 %,
іншыя — 0,79 %[1]

Плошча

1 960.46[2] км²
(9-е месца)

Вышыня
над узроўнем мора
 • Сярэдняя вышыня



 110—120 м

Брагінскі раён на карце

Часавы пояс

UTC+2

Код аўтам. нумароў

3

Афіцыйны сайт
Каардынаты: 51°47′ пн. ш. 30°16′ у. д. / 51.783333° пн. ш. 30.266667° у. д. (G) (O) (Я)

Брагінскі раён — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці Беларусі. Працягласць з захаду на ўсход — 46 км, з поўначы на поўдзень — 93 км. Мяжуе з Лоеўскім і Хойніцкім раёнамі Гомельскай вобласці, а таксама з Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцямі Украіны. У Брагінскім раёне знаходзіцца самая паўднёвая кропка Беларусі — за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Ніжнія Жары. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Брагін.

Утвораны 1 верасня 1924 года як воласць у складзе Рэчыцкай акругі РСФСР. У ходзе другога ўзбуйнення БССР у снежні 1926 года ўключаны ў яе склад як раён Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў складзе Гомельскай акругі. З 15 студзеня 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 25 снежня 1962 годзе ў склад Брагінскага раёна ўключана бо́льшая частка тэрыторыі скасаванага Камарынскага раёна (гарадскі пасёлак Камарын і 8 сельсаветаў)[3].

У складзе раёна больш за 70 населеных пунктаў, у тым ліку гарадскія пасёлкі Брагін і Камарын. Падзяляецца на 6 сельсаветаў (Буркоўскі, Вуглоўскі, Малажынскі, Малейкаўскі, Наваёлчанскі, Чамярыскі) і Камарынскі пасялковы савет; частка тэрыторыі падпарадкоўваецца непасрэдна райсавету. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС уся тэрыторыя раёна была забруджаная радыёнуклідамі, частка населеных пунктаў увайшла ў зону адсялення. 33 % тэрыторыі раёна (64 437 га) ўваходзіць у склад Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны ў паўднёвай частцы Гомельскага Палесся. Паверхня — слабахвалістая раўніна, месцамі невялікія ўзгоркі, сярэднія вышыні — 110—120 м над узроўнем мора. Пераважаюць азёрна-рачныя і водналедавіковыя адклады.

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Карысныя выкапні — торф (5 радовішчаў; агульныя запасы ацэненыя ў 41,9 млн тон), цагельныя гліны (3 радовішчы; 0,2 млн м³).

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат — умерана-кантынентальны з цёплым летам і ўмерана-халоднай зімою. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,7 °C, ліпеня — 18,5 °C. Максімальная тэмпература паветра на метэастанцыі Брагін была зафіксавана 8 жніўня 2010 года — +38,1 °C. Вегетацыйны перыяд — 195—200 дзён, безмарозны — 160—170 дзён, перыяд з сярэднесутачнымі тэмпературамі вышэй за 10 °C — 155—160, вышэй за 15 °C — 100—105 дзён. Ападкаў — 566 мм за год (найменшы паказчык у Беларусі). Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 79%, найменшыя яе паказчыкі, як і па ўсёй Беларусі, у красавіку—чэрвені (69—73%), найбольшыя — у лістападзе—студзені (85—88%). Сярэдняя хуткасць ветру за год — 3,2−3,6 м/с, самая высокая яна зімой і вясною, самая нізкая — летам.

Табліца. Сярэднія тэмпературы паветра па метэастанцыі Брагін (шматгадовыя дадзеныя па стану на 1985 і 1998 гады; °С)[4]

Гады Студзень Люты Сакавік Красавік Май Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань
1985 −7,0 −6,0 −1,3 7,3 13,6 17,3 18,3 17,3 12,4 6,2 1,0 −3,3
1998 −6,7 −5,8 −1,1 6,7 13,9 17,0 18,5 17,2 12,4 6,4 1,0 −3,7

Воды[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Дняпро і Брагінка з прытокам Несвіч. Рэчышчы большасці рэк і ручаёў каналізаваныя. У абалоне Дняпра шмат азёр. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС частка меліярацыйных каналаў, якія знаходзяцца ў зоне адсялення, перастала выконваць свае функцыі і паступова разбураецца ці пераходзіць да натуральнага стану.

Глебы[правіць | правіць зыходнік]

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, у т.л. дзярнова-падзолістыя забалочаныя (44,5% тэрыторыі раёна), тарфяна-балотныя (36%) глебы і дзярнова-забалочаныя (16,8%) глебы. Па грануламетрычнаму складу мінеральныя глебы падзяляюцца наступным чынам: супясчаныя (40,5%), пясчаныя (34,6%), сугліністыя (24,9%).

Расліннасць[правіць | правіць зыходнік]

Раён ўваходзіць у падзону шыракаліста-сасновых лясоў. Улічваючы размяшчэнне раёна на крайнім паўднёвым усходзе Беларусі, яго тэрыторыя, асабліва паўднёвая частка, з'яўляецца пераходнай ад зоны змяшаных лясоў да лесастэпавай зоны. У апошнія дзясяцігоддзі ў Брагінскім раёне ўсё часцей адзначаюцца выпадкі з'яўлення тыпова стэпавых відаў, у тым ліку тых, якія раней не рэгістраваліся. З-за частковага недахопу ўвільгатнення і, раней, шырокай гаспадарчай дзейнасці чалавека лясістасць раёна адна з самых нізкіх у Гомельскай вобласці і складае 28%, асноўныя масівы лесу (Лубінецкая, Верхнежарская, Петрыцкая і Савіцкая дачы) сканцэнтраваны на поўначы і паўднёвым захадзе (на тэрыторыі ПДРЭЗ) раёна. Асноўныя лесаўтвараючыя пароды — сасна, бяроза, чорная вольха.

Жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Ахова прыроды[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшай прыродаахоўнай тэрыторыяй з'яўляецца Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (64437 га; займае 1/3 тэрыторыі раёна), створаны ў 1988 годзе на землях, якія ўвайшлі ў зону адсялення ў Брагінскім, Хойніцкім і Нараўлянскім раёнах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першабытны час[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна з даўніх часоў засялялася чалавекам, аб чым сведчыць выяўленая ў 4 км на паўднёвы захад ад Брагіна стаянка эпохі неаліту. На тэрыторыі раёна вядомыя 12 гарадзішчаў, 230 магільных курганоў, 4 пляцоўкі са шматлікімі бескурганнымі і курганнымі пахаваннямі, якія адносяцца да ранняга жалезнага веку і датуюцца канцом першага тысячагоддзя да н. э. — пачаткам першага тысячагоддзя н. э.

IX-XIII стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна да канца VIII — пачатку IX стагоддзяў адносіцца пачатак рассялення на тэрыторыі раёна палян — адной са славянскіх груповак, якіх ў другой палове IX стагоддзя выцеснілі дрыгавічы. У першай палове X стагоддзя землі раёна ўвайшлі ў склад Кіеўскай зямлі і ў 988 годзе разам з Кіевам прынялі хрысціянства. Да 1147 года адносяцца першыя пісьмовыя згадкі аб Брагіне — буйным паселішчы Кіеўскага княства (Іпацьеўскі летапіс), які ў сярэдзіне XII стагоддзя быў разрабаваны і спустошаны северскімі князьмі Ольгавічамі і Давыдавічамі ў час іх барацьбы з кіеўскім князем Ізяславам Мсціславічам. Выяўлены пры археалагічных раскопках дзядзінец Брагіна адносіцца да XI—XIII стагоддзяў.
Асноўныя шляхі заваёўнікаў падчас татара-мангольскага нашэсця прайшлі на поўдзень і ўсход ад Брагіншчыны, але ў 1241 ці 1242 годзе Брагін быў імі спалены[5][6].

У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага ў час княжання Альгерда (прыкладна ў 1362 годзе)[5]. З гэтага часу і да сярэдзіны XVI стагоддзя Брагін — уласнасць вялікіх князёў літоўскіх, затым — Вішнявецкіх, якім належала таксама значная частка зямель сучаснага раёна, цэнтр воласці. У 1506 годзе праз Брагіншчыну прайшоў шлях татарскага войска падчас іх паходу на землі Вялікага княства. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 гадоў Брагінская воласць — у складзе Кіеўскага павета Кіеўскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, пасля Люблінскай уніі ў складзе Каралеўства Польскага. У 1609 годзе Вішнявецкімі заснаваны Праабражэнскі мужчынскі манастыр. З Брагіна пачаўся шлях Ілжэдзмітрыя I — аднаго са слуг князя Вішнявецкага, які ў 1604 годзе аб'явіў сябе сынам Івана Грознага — царэвічам Дзмітрыем.
Жыхары зямель сучаснага раёна прымалі актыўны ўдзел у казацкай вайне 1648—1651 гадоў. У 1648 годзе Брагін адчыніў браму казацкім атрадам Нябабы, Налівайкі і Хвяська, за што быў разбураны карным атрадам Рэчы Паспалітай.
З другой паловы XVII стагоддзя значнымі землеўладальнікамі ў раёне становяцца Канецпольскія, якія набываюць частку ўладанняў Вішнявецкіх.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай землі раёна ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

За Савецкім часам[правіць | правіць зыходнік]

Для перапрацоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў складзе Рэчыцкай акругі, з 9.6.1927 у Гомельскай. з 15.1.1938 у Палескай. з 8.1.1954 у Гомельскай абл. Частка раёна да 1962 уваходзіла ў склад Камарынскага раёна, да 1966- у Лоеўскі. У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецкімі захопнікамі, якія знішчылі тут больш за 10 тыс. чалавек. На тэрыторыі раёна дзейнічалі Брагінскае патрыятычнае падполле, Брагінскі і Камарынскі падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанская брыгада Лоеўская «За Радзіму», атрад імя Р. І. Катоўскага. Раён вызвалены ў канцы лістапада 1943 войскамі Беларускага фронту і партызанскага атрада імя Катоўскага.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

На плошчы раёна помнік садова-паркавага мастацтва — парк 18 ст. у в. Тэльман, у 19 ст. закладзены Гарадзішчанскі парк. Па тэрыторыі раёна праходзіць чыг. Чарнігаў — Оўруч, аўтамабільныя дарогі Хойнікі — Брагін — Камарын, Брагін — Холмеч.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Да 1986 у сельскай гаспадарцы раёны асноўнае месца займала мяса-малочная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожавых і бульбы. 21 калгас, 8 дзяржгасаў. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, торфапрадпрыемства. У раёне працуе адно транспартнае прадпрыемства. Маршрутная сетка складаецца з 7 мiжгародніх, 10 прыгарадных i 1 гарадской перавозкi.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна брацкія магілы:савецкіх воінаў і партызан, што загінулі ў Вялікую айчынную вайну ў вёсках Асарэвічы, Выграбная слабада, Галкі, Гдзень, Глухавічы, кавака, Калыбань, Карлаўка, Крукі, Лубенікі, Малажын, Малейкі, Петрыцкае, Піркі, Тэльман, Хракавічы, у г.п. Камарын. Магілы ахвяр фашызму ў вёсках Велімаў, Гдзень, Кірава, Новая Ёлча, Піркі, Савічы, Цалуйкі. Помнікі на месцы гібелі Героя Савецкага Саюза М. Ф. Махава, лётчыка Г. Чарстова, партызанскай сувязной П. М. Асядач. Землякам, што загінулі пад час Айчыннай вайны ў больш чым 40 вёсках раёна.

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі (руск.)
  4. Клімат Гомельскай вобласці (руск.)
  5. 5,0 5,1 Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах. Том 1. — Мн.: «Белкартаграфія», 2009.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Примечания[правіць | правіць зыходнік]

(руск.)