Брадвейская вежа
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Славутасць | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Статус | дзеючы |
|
|
|
| Broadway Tower на |
|
Брадвейская вежа (англ.: Broadway Tower) — славуты будынак, архітэктурны капрыз на брадвейскім узгорку (англ.: Broadway Hill), недалёка ад горада Брадвей (Брадуэй), у англійскім графстве Вустэршыр. Аснова вежы размешчана на вышыні 312 метраў над узроўнем мора. Вышыня самой вежы 17 метраў (55 футаў). Сцвярджаецца, што ў яснае надвор'е з вяршыні вежы можна бачыць тэрыторыю 13 графстваў[1].
Вежа пабудавана ў 1797 г. па праекце архітэктара Джэймса Уаета. У розныя гады яна выкарыстоўвалася пад друкарню знакамітым брытанскім антыкварам і калекцыянерам Томасам Філіпсам (1792-1872), служыла месцам адпачынку мастаку Уільяму Морысу і месцам працы археолагу Артуру Эвансу.