Бражнік мёртвая галава
| Бражнік мёртвая галава | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||
| Тып: | |||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||
| Атрад: | |||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||
| Род: | |||||||||||||
| Від: |
Бражнік мёртвая галава |
||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||
|
Manduca atropos L., 1758 |
|||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Бражнік мёртвая галава (Acherontia atropos, Manduca atropos) — матыль з сямейства бражнікаў.
Вялікі матыль з масіўным брушкам. Размах крылаў больш за 10 см. Самы буйны прадстаўнік сямейства ў фаўне Еўропы, з'яўляецца другім па велічыні матыльком Еўропы (пасля сатурніі грушавай) і першым па памерах цела.
Пярэднія крылы цёмна-бурыя з 2 папярочнымі шырокімі зубчастымі рыжавата-чорнымі палосамі з складаным малюнкам і жоўтым апыленнем. Заднія крылы вохрыста-жоўтыя з 2 папярочнымі цёмнымі палосамі. На цёмным грудным аддзеле цела матыля светлы малюнак у выглядзе чалавечага чэрапа з перакрыжаванымі пад ім касцямі, што паслужыла асновай для стварэння цэлага шэрагу легенд і забабонаў аб дадзеным матыльку. Брушка тоўстае з чорнымі і жоўтымі папярочнымі палоскамі і з блакітнавата-сіняй падоўжнай палосай.
Арэал ахоплівае Афрыку, Азорскія астравы, Мадагаскар, Еўропу (за выключэннем паўночнай часткі), Блізкі Усход, Сярэднюю Азію (Туркменістан); у Беларусі рэдкі залётны від.
Месцы пражывання: нізкія даліны, палі і плантацыі, перадгор'і (на сельскагаспадарчых раслінах і пустазеллі).
Дае 2 пакаленні за год. Можа мігрыраваць на вялікую адлегласць (вядомы знаходкі на Кольскім паўвостраве). Вусені вельмі вялікія, ярка-жоўтыя з сінімі, чорнымі і зялёнымі косымі палоскамі на сегментах. Кормяцца на травяністых раслінах сямейства паслёнавых, у тым ліку на бульбе. Ёсць звесткі аб развіцці вусеняў на дрэвава-кустовых раслінах — язміне, брызгліне і інш. Зімуе кукалка ў глебе. Матыль, вусень і кукалка могуць выдаваць гукі.
Літаратура [правіць]
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі [правіць]
- Мёртвая голова, бабочка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Sphingidae of the Western Palaearctic
- ACHERONTIA ATROPOS (Linnaeus, 1758)
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |