Брама Сен-Дэні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брама Сен-Дэні
фр.: porte Saint-Denis
48°52′11″ пн. ш. 2°21′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцыстычная архітэктура[d]
Архітэктар Франсуа Бландэль[d]
Дата заснавання 1672
Вышыня 24,65 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брама Сен-Дэні — арка, устаноўленая ў 10-й акрузе Парыжа, на скрыжаванні вуліц Ру Сен-Дэні, Фобур Сен-Дэні, Бульвар дэ Бон Нувель і бульвара Сен-Дэні, на так званай каралеўскай дарозе, якая вядзе з прадмесця Сен-Дэні ў Луўр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Брама Сен-Дэні (1908).

Брама Сен-Дэні былі распрацавана архітэктарам Франсуа Бландэлем па загадзе Людовіка XIV у гонар яго перамогі на Рэйне і ў Франш-Кантэ. Брама, пабудаваная ў 1672, замяніла раней пабудаваную пры Карле V сярэднявечную браму ў гарадской сцяне, адноўленую толькі ў 1988 годзе.

Апісанне брамы[правіць | правіць зыходнік]

Арка, вышынёй 25 метраў і шырынёй 24 метры, уяўляе сабой тыповы ўзор французскага класіцызму. У апорах брамы маюцца праходы, якія прызначаліся для праходу звычайных гараджан, якія ішлі за каралеўскім картэжам. Кожны бок брамы апісвае перамогі Караля Сонца. Ва ўсходняй частцы бачны перамогі, здабытыя каралём на Рэйне, на заходняй апоры паўднёвага фасада бачныя перамогі Людовіка ў Фландрыі; на паўднёвым боку апісваюцца пераход праз Рэйн, а на паўночнай — узяцце Маастрыхта.

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]