Браняносец

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Браняносцы

Браняносец — асноўны баявы карабель 2-й паловы 19 - пачатку 20 стагоддзя. Былі ў флатах многіх краін. Паводле спосабаў аховы на іх артылерыі падзяляліся казематныя, брустверныя і вежавыя. Існавалі браняносцы берагавой абароны і эскадраныя.

Браняносцы берагавой абароны прызначаліся для баявых дзеянняў у прыбярэжных раёнах, уваходзілі ў склад ВМФ шэрагу краін да канца Другой Сусветнай вайны. Мелі вежавую артылерыю 254-мм калібру і больш, водазмяшчэнне да 8000 тон, хуткасць да 16 вузлоў.

Эскадраныя браняносцы прызначаліся для вядзення бою ў складзе эскадры. Мелі 4 гарматы 305-мм калібру, 6-12 - 152-мм, шмат гармат малога (да 76 мм) калібру, водазмяшчэнне 10-17 тысяч тон, хуткасць 18 вузлоў, далёкасць плавання да 8000 міль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 245. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]