Браніслаў Маліноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браніслаў Маліноўскі
польск.: Bronisław Malinowski
Род дзейнасці антраполаг, выкладчык універсітэта, сацыёлаг, выкладчык універсітэта, этнограф, фатограф, сацыяльны антраполаг, этнолаг
Дата нараджэння 7 красавіка 1884(1884-04-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1942(1942-05-16)[1][3][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Lucjan Malinowski[d]
Жонка Elsie Masson[d] і Valetta Swann[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Браніслаў Каспер Маліноўскі (польск.: Bronisław Kasper Malinowski; 7 красавіка 188416 мая 1942) — англійскі этнограф і сацыёлаг польскага паходжання. Адзін з заснавальнікаў і лідараў функцыянальнай школы ў брытанскай сацыяльнай антрапалогіі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы і матэматыцы (1908). Вывучаў псіхалогію і гістарычную палітэканомію ў Лейпцыгскім універсітэце, з 1910 вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі.

На працягу 1920-х гадоў праводзіў палявыя даследаванні на розных астравах Меланезіі, вывучаў культуру і побыт аўстралійскіх абарыгенаў. Некалькі гадоў пражыў сярод туземцаў, паляваў, лавіў рыбу разам з імі, удзельнічаў у іх цырымоніях, абрадах, святах, рытуалах. пабудаваў сабе жытло, вывучыў мясцовую мову.

Выкладаў у Лонданскім і Іельскім універсітэтах.

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дыяпазон навуковых інтарэсаў Б. Маліноўскага быў надзвычай шырокі — гісторыя і тэорыя культуры, эканоміка, рэлігія, права, этыка, тэорыя мовы і інш. У сваёй першай кнізе «Арганаўты Ціхага акіяна» (1922) падрабязна апісаў штодзённае жыццё невядомых раней плямён з Новай Гвінеі. У працы «Сексуальнае жыццё дзікуноў паўночна-заходняй Меланезіі» (1929) на прыкладзе жыцця на Трабрыянскіх астравах выступіў з крытыкай тэорыі Зігмунда Фрэйда.

Галоўным вынікам працы Б. Маліноўскага стала яго кніга «Навуковая тэорыя культуры» (1944). У аснове яго тэорыі ляжыць сістэма чалавечых патрэбнасцей, якія падзяляюцца на пярвічныя, базавыя (здабыванне ежы, пабудова жылля, абарона, аднаўленне і працяг свайго роду) і на культурныя патрэбнасці, што надстрайваюцца над пярвічнымі. Паводле Б. Маліноўскага, культура выступае як інструмент задавальнення базавых патрэбнасцей і адначасова як сукупнасць матэрыяльных і духоўных артэфактаў. Лічыў, што розным сацыяльным і нацыянальным групам грамадства ўласцівы розныя рэакцыі на адны і тыя ж патрэбнасці. Будучы ўсё жыццё прыхільнікам функцыяналізму, Б. Маліноўскага меркаваў, што ў культуры няма нічога лішняга, усё ў ёй функцыянальна ўзаемазвязана, а тое, што нам здаецца непатрэбным, лішнім, сведчыць толькі аб нашым неразуменні мясцовай культуры.

Імкнуўся да спасціжэння культуры знутры, з пункту гледжання ўнутраных матываў паводзін яе прадстаўнікоў. Яго метад даследавання атрымаў у навуцы назву «ўключанага назірання». Важнае значэнне ў даследаванні культур Б. Маліноўскі надаваў статыстычнаму аналізу этнаграфічных даных, складанню адпаведных табліц, карт, генеалогіі і інш.

Аўтар кніг «Міф у першабытнай псіхалогіі» (1926), «Сексуальнае жыццё дзікуноў паўночна-заходняй Меланезіі» (1929), «Каралавыя сады і іх магія» (1935), «Дынаміка культурных змяненняў» (1945) і інш.

Зноскі

  1. а б Bronislaw Malinowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bronislaw Malinowski // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. B.K. Malinowski // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 20 красавіка 2023.
  5. NNDB — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]