Горад Браслаў

З Вікіпедыя.

(Пасля перасылкі з Браслаў)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Браслаў
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Каардынаты 55°38′36″ пн. ш. 27°03′41″ у. д. (G)
Насельніцтва 9,9 тыс. чалавек (2006)
Браслаў (Беларусь)
Браслаў
Браслаў

БРАСЛАЎ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Браслаўскага раёна, на паўночным беразе возера Дрывяты. У 220 км ад Віцебска, 40 км ад чыгуначнай станцыі Друя на лініі ВарапаеваДруя. Насельніцтва 9,9 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1065; вядомы пад назвамі Браславль, Браслав Завельский, Брячиславль, Брятисав. Паходжанне назвы звязваюць з імем полацкага князя Брачыслава Ізяславіча. Узнік на месцы спаленага паселішча латгалаў. Дзяцінец старажытнага Браслава размяшчаўся на пярасмыку паміж азёраў Дрывяты і Навята на Замкавай гары, быў умацаваны валам вышынёй ад 3 да 9 м, побач нахадзіўся пасад. У 11—13 ст. памежны горад Полацкага княства. З пачатку 14 ст. вялікакняскае ўладанне. З 1506, пасля смерці вял. князя Аляксандра Ягелончыка, належаў яго жонцы Алене. 8.10.1500 горад атрымаў прывілей на магдэбургскае права, у 1792 - герб. У 1793-1795 існавала Браслаўскае ваяводства. У 19 ст. мястэчка, цэнтр воласці Браслаўскага павета. З 1921 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Браслаў — цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Турагенцкую і тураператарскую дзейнасць ажыццеўляюць турысцка-аздараўленчае прыватнае дачэрняе УП (ТАПДУП) «Браслаўскія азёры» (туркомплексы: «Дрывяты», «Золава», «Слабодка») і дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». 2 гасцініцы, у т.л. «Заезны двор». Дамы паляўнічага «Абаб'е», «Браслаў», дом рыбака «Леошкі», агратурыстычная сядзіба «На Браслаўскіх азёрах».

[правіць] Культура

Музейнае аб'яднанне (Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, Браслаўскі музей традыцыйнай культуры). Народны тэатр.

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Браслаўская Успенская царква
  • Браслаўскі касцёл Раства Панны Марыі
  • калодзежны шацёр (19 ст.).

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] У Сеціве


Браслаўскі раён, герб Адміністрацыйны падзел Браслаўскага раёна Браслаўскі раён, сцяг

Ахрэмавецкі с/сВідзаўскі с/сДалякоўскі с/сДруеўскі с/сМяжанскі с/сОпсаўскі с/сПлюскі с/сСлабадкоўскі с/сЦяцеркаўскі с/с