Браслаўская група азёр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
2002. Stamp of Belarus 0486.jpg

Браслаўская група азёр знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Друйка ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры».

Група ўключае больш за 30 азёр агульнай плошчай каля 114 км², аб'ём вады ў іх больш за 540 млн. м³. Самыя вялікія: Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Неспіш, Воласа Паўночны, Бужа, Недрава, Бярэжа, Даўблі, Воласа Паўднёвы. Размешчаны Браслаўскія азёры сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акумуляцыі — камамі, озамі. Невялікія ўчасткі лясоў у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на поўнач ад возера Струста і на поўдзень ад возера Дрывяты. Азёры злучаны між сабой невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі, найбольшыя з іх дрэніруюцца рака Друйка. Вакол створана зона адпачынку Браслаў; па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты.

[правіць] Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Мысливец И. А. Браславские озёра / И. А. Мысливец, Г. С. Гигевич. – Мн., 1987. – 78 с.


Commons
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах