Брас (легенда)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Брас, легенда)
Драўляныя скульптуры Снуда, Нова (на заднім плане) і Браса (на пярэднім) на Замкавай гары ў Браславе

Брас — у беларускім фальклоры, князь ад імя якога паходзіць назва горада Браслава.

Змест падання[правіць | правіць зыходнік]

Драўляная скульптура Дрывы

Быццам, у даўнія часы, у замку на гары пасярод азёр, жыў князь Дзвін. У яго была жонка Друка і дачка Дрыва, прыгожая, наравістая і ганарлівая. Усім жаніхам яна адмаўляла, урэшце да яе пасваталіся тры княжычы, па адным з варыянтаў падання, браты — Снуд, Ноў і Брас. Дрыва паставіла ім злачынную ўмову, што выйдзе за таго, хто заб'е двух астатніх. Снуд і Ноў робяць засаду на Браса, але памыляюцца і забіваюць яго слугу. Яны прыходзяць да князёўны, памятаючы умову, б'юцца паміж сабою і абодва гінуць. Брас жа адмаўляецца жаніцца на Дрыве, ведаючы яе злачыннасць. Дрыва ў крыўдзе выбягае з замка і топіцца ў возеры. Стары князь Дзвін і яго жонка Друка неўзабаве паміраюць, а Брас займае горад, княжа доўга і справядліва, яго імя і засталося ў назве горада — Браслаў.

Драўляныя скульптуры Дзвіна і Друкі

Ад князя Дзвіна і княгіні Друкі быццам паходзяць назвы рэк Дзвіны і Друйкі, ад імёнаў княжны Дрывы і двух астатніх жаніхоў — назвы азёраў Дрывяты, Снуда і Навяты.

Інтэрпрэтацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паданне з'яўляецца позняй спробай тлумачэння назваў геаграфічных аб'ектаў на аснове народнай этымалогіі. На праўдзе, назва Браслава, напэўна, можа паходзіць ад імя полацкага князя Брачыслава (1003—1044)[1], які заснаваў горад у ХІ ст.

Іншая паданне прапануе іншае паходжанне назвы для ракі Дзвіны.

Зноскі

  1. Семянчук Г. Н. Гарадзішча «Замкавая тара» ў Браславе // Гісторыя Беларусі: жалезны век і сярэднявечча. Мн., 1997. С. 63-65.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свяці, свяці, сонейка: Творы беларускага фальклору / Укладальнік І. К. Цішчанка; Уступны артыкул А. Грачанікава; Рэд. — Мн.: Юнацтва, 1997.