Браткаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браткаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Капыльскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Браткава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 103
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Бра́ткаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Браткава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крывасёлкаўскага сельсавета[1]. 16 верасня 2009 года скасаваны пасёлак Савічыкі[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цімкавіцкага сельсавета[3].

Станам на 1 студзеня 2008 года ў сельсавеце налічвалася 628 гаспадарак, 1260 жыхароў, па стане на 1 студзеня 2009 года — 604 гаспадаркі, 1232 жыхары. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1103 чалавекі[4], з іх 99,3 % — беларусы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Браткава, вёскі Вясёлае, Дзягцяныя, Заракаўцы, Комсічы, Навасёлкі, пасёлкі Арэхаўка, Каралінка і Славінка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.