Браты па зброі, тэлесерыял
| Браты па зброі | |
| Band of Brothers | |
| Жанр(ы) | |
|---|---|
| Прадзюсар(ы) |
Стывен Спілберг (выканаўчы) |
| Рэжысёр(ы) |
Філ Олдэн Робінсан |
| Сцэнарыст(ы) |
Эрык Джэндрэсен |
| Кампазітар(ы) | |
| У галоўных ролях |
гл. ніжэй |
| Краіна(ы) | |
| Тэлевізійны(я) канал(ы) | |
| На экранах |
з 9 верасня 2001 |
| Працягласць серыі |
≈ 60 хвіл |
| Колькасць серый |
10 |
| IMDb | |
«Браты па зброі» (англ.: Band of Brothers) — амерыканскі тэлевізійны мінісерыял пра Другую сусветную вайну, створаны па аднайменнай кнізе гісторыка і біёграфа Стывена Эмброўза. Супрадзюсарамі серыяла выступілі Стывен Спілберг і Том Хэнкс, якія ўдала супрацоўнічалі яшчэ пры стварэнні фільма «Выратаваць радавога Раяна» (1998)[1]. Першы эпізод быў паказаны на канале HBO у верасні 2001 года, а сам серыял дагэтуль трансліруецца рознымі тэлеканаламі па ўсім свеце.
У серыяле распавядаецца пра баявы шлях роты E («Easy»)[2] 2-га батальёна 506-га парашутна-дэсантнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША ад трэніравальнага лагера ў Такоа, штат Джорджыя, праз высадку ў Нармандыі, аперацыю «Маркет Гардэн» і Бастонскую бітву да канца вайны[1].
14 сакавіка 2010 года тэлеканал HBO пачаў паказ новага 10-серыйнага мінісерыяла Стывена Спілберга, Тома Хэнкса і Гары Гоэцмана пра Другую сусветную вайну — «Ціхі акіян» (англ.: The Pacific). Ён таксама заснаваны на рэальных падзеях і прысвечаны дзеянням марской пяхоты ЗША на ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 «Drama: Band of Brothers»(англ.) bbc.co.uk
- ↑ У амерыканскай арміі парашутна-дэсантны полк складаецца з трох батальёнаў па тры роты кожны. Роты маюць скразную нумарацыю, пры гэтым выкарыстоўваюцца літарныя абазначэнні: «A», «B», «C», «D», «E» і г. д. (такім чынам рота «E» была пятай ротай палка і ўваходзіла ў другі батальён). У прынятай на той момант фанетычнай сістэме (дзе для выгоды кожнай літары адпавядае вызначанае слова) яны пазначаліся адпаведна як «Able», «Baker», «Charlie», «Dog», «Easy»…
- ↑ "The Pacific" (2010) (англ.) . IMDb.com. Праверана 15 красавіка 2010.
Спасылкі [правіць]
- «Браты па зброі»(англ.) на сайце Internet Movie Database
- «Браты па зброі»(англ.) на сайце TV.com
- Афіцыйны сайт ветэранаў роты «E» - на гэты момант спасылка не правадзейная(англ.)