Брачыслаў (князь полацкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Брачыслаў Полацкі)
Брачыслаў
князь полацкі
1232 — 1242
Папярэднік Святаслаў Мсціславіч
Пераемнік Таўцівіл

Нараджэнне невядома
Смерць не раней за 1241
Род Рурыкавічы
Бацька Васілька Брачыславіч[d]
Дзеці Аляксандра Брачыслаўна[d], Брачыслаўна Таўцівілава[d], Канстанцін, Ізяслаў Брачыславіч[d] і Васілька Брачыславіч[d]

Брачысла́ў (? — сярэдзіна ХІІІ стагоддзя) — князь віцебскі (? — 1242), князь полацкі (1232—1242). Магчыма, паходзіў з роду віцебскіх князёў Васількавічаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца Наўгародскім Першым летапісам. Быў віцебскім князем, у 1232 годзе заняў полацкі сталец пасля 10-гадовага смаленскага панавання.

Дачку Васілісу выдаў замуж за наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча, вяселле адбылося ў Тарапцы ў 1239 годзе[1]. Магчыма, тым жа часам другую дачку выдаў замуж за літоўскага князя Таўцівіла. Магчыма, яго сынам быў пазнейшы полацкі князь Канстанцін.

Зноскі

  1. Брачыслаў, князь полацкі ў 1230-я гады // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 77. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х—XIII вв. — М., 1975.
  • Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ—ХІІІ ст. Вучэб. дапам. — Мн., 1998. — 260 с.