Браян Фрыл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Браян Фрыл
Brian Friel
Дата нараджэння:

9 студзеня 1929({{padleft:1929|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:9|2|0}}) (85 гадоў)

Месца нараджэння:

Ома(руск.) бел., графства Графства Тырон(руск.) бел.

Грамадзянства (падданства):

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of Ireland.svg Ірландыя

Род дзейнасці:

драматург

Мова твораў:

англійская

«Translations» на сцэне ў Мінску

Браян Фрыл (9 студзеня 1929, Ома(руск.) бел., графства Графства Тырон(руск.) бел.) — ірландскі пісьменнік і драматург. У 1948 годзе скончыў каледж св. Патрыка (Мейнут) са ступенню бакалаўра мастацтваў. Затым вучыўся ў педагагічным каледжы св. Іосіфа (Белфаст). Працаваў настаўнікам у школах акругі Лондандэры (1950—1960).

Пачаў пісаць у 1950-я гады радыёп'есы і апавяданні для часопіса «The New Yorker(руск.) бел.». Напісаная ў 1963 годзе п'еса «Філадэльфія, я іду да цябе!», якая была ўпершыню прадстаўлена на тэатральным фэсце ў Дубліне (1964), пасля — у Нью-Ёрку (1966) і Лондане (1967), атрымала глядацкае прызнанне.

Затым пісаў меладраматычныя п'есы. Першая палітычная п'еса «Ганаровыя грамадзяне» (1973) пра падзеі «Крывавай нядзелі(руск.) бел.» 1972 была прадстаўлена адначасова ў тэатры «Раял Корт» у Лондане і ў Тэатры Абацтва ў Дубліне. П'еса «Пераклады» (1980) пра канфлікт Ірландыі з Вялікабрытаніяй стала першай пастаноўкай трупы «Філд Дей Ціэтр», створанай Фрылам разам з акцёрам Стывенам Ры, паэтам Шэймасам Хіні і іншымі. За п'есу «Танцы на свяце Луга» Фрыла ў 1991 годзе атрымаў Прэмію Лорэнса Аліўе, годам пазней — нью-ёркскую прэмію Тоні. Гэтая, пабудаваная на аўтабіяграфічным матэрыяле, п'еса ў 1999 годзе была экранізавана.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1988 — Evening Standard Award for Best Play — Aristocrats
  • 1989 — New York Drama Critics Circle Award for Best Foreign Play — Aristocrats
  • 1991 — Прэмія Лоўрэнса Аліўе за лепшую п'есу — Dancing at Lughnasa
  • 1992 — New York Drama Critics Circle award for best play- Dancing at Lughnasa
  • 1992 — Tony awards, including Best Play — Dancing at Lughnasa
  • 1996 — New York Drama Critics Circle award for best foreign play — Molly Sweeney
  • 2010 — Donegal Person of the Year

Літаратура і спасылкі[правіць | правіць зыходнік]