Брненскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брненскае княства (чэшск.: Brněnský úděl) — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.

У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства. Пазней з яго вылучылася Зноемскае княства.

Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня.

Брненскія князі (1054—1200/1201)
Імя Партрэт Нарадзіўся Памёр Гады кіравання Каментарыі
1 Конрад I Конрад I Брненскі ? 6 верасня 1093 10541055 Трэці сын Бржэціслава I.
2 Спытыгнеў II Спытыгнеў II 1031 28 студзеня 1061 10551061 Князь чэшскі з 1055.
3 Конрад I Конрад I Брненскі ? 6 верасня 1093 10611092 Другі раз. У 1092 годзе стаў князем чэшскім.
4 Ольдржых (Удальрых) ? 27 сакавіка 1113 10921097 Сын Конрада I. У 1097 годзе зрушаны князем чэшскім Бржэціславам II.
5 Баржывой II Баржывой II каля 1065 2 лютага 1124 10971101 Брат Бржэціслава II Чэшскага, 3-і сын чэшскага князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1100—1107, 1117—1120
6 Ольдржых (Удальрых) ? 27 сакавіка 1113 11011113 Другі раз.
7 Уладзіслаў I Уладзіслаў I ? 12 красавіка 1125 11131115 4-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1109—1117, 1120—1125
8 Сабеслаў I Ольдржых Сабеслаў I каля 1075 14 лютага 1140 11151123 5-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1125—1140
9 Ота (Атон) II Оламаўцкі ? 18 лютага 1126 11231126 Князь оламаўцкі 1107—1110, 1113—1126
10 Ураціслаў ? 1155 11261129 Сын брненскага князя Ольдржыха.
11 Сабеслаў I Ольдржых Сабеслаў I каля 1075 14 лютага 1140 11291130 Другі раз
12 Ураціслаў ? 1155 11301155 Другі раз.
13 Конрад II Зноемскі ? пасля 1161 1156 — пасля 1161 князь зноемскі 1123 — пасля 1161
14 Уладзіслаў II ? 18 студзеня 1174 пасля 11611172 князь чэшскі 1140—1158, кароль Чэхіі 1158—1172
15 Бедржых (Фрыдрых) Бедржых (Фрыдрых) ? 25 сакавіка 1189 11721173 Сын Уладзіслава II, князь чэшскі 1172—1173, 1178—1189
16 Вацлаў II 1137 1192 11731177 Сын Сабеслава I, князь чэшскі ў 1191—1192.
17 Конрад II Ота Конрад II Ота ? 9 верасня 1191 11771189 Сын Конрада II Зноемскага, князь зноемскі пасля 1161—1191, князь оламаўцкі 1182—1189, маркграф мараўскі 1182—1189, князь чэшскі 1182, 1189—1191
18 Спытыгнеў ? 1198 11891192 Сыны Ураціслава Брненскага, кіравалі сумесна
Святаполк Емніцкі ? да 5 чэрвеня 1201
19 Уладзіслаў Індржых Уладзіслаў Індржых ? 12 жніўня 1222 11921194 Сын караля Уладзіслава II. Маркграф мараўскі 1192—1194, 1197—1222, князь чэшскі ў 1197.
20 Спытыгнеў ? 1198 11941198/1200 Другі раз.
Святаполк Емніцкі ? да 5 чэрвеня 1201

Пасля смерці Святаполка Емніцкага Брненскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.