Бронзавая накладка з Полацкага гарадзішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бронзавая накладка на чару з выявай грыфона

Бронзавая накладка — археалагічны артэфакт XIXIII стст., выяўлены пры раскопках Полацкага гарадзішча. Падобная накладка можа сведчаць аб пражыванні тут феадальнай знацікнязя і баяраў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Выраб мае форму роўнабаковага трохвугольніка, выгнутага па вертыкальнай восі (памер бакоў роўны 10 см). Гэты прадмет з'яўляўся састаўной часткай адной кампазіцыі з некалькіх, магчыма, аналагічных па сюжэце, накладак. Малюнак барэльефны, вышыня адліўкі 0,3 см. Можна выказаць меркаванне, што некалькі падобных накладак атачалі драўляную чару. Дэфармацыя верхняй часткі выраба не дазваляе вызначыць яе дыяметр.

Мацавалася накладка з дапамогай металічных штыфтоў да ніжняга боку вянка драўлянай чары і да прыдоннай часткі сценкі — на гэта ўказваюць адтуліны ў верхняй частцы выраба, а таксама адтуліна са штыфтом у ніжнім вугле. Малюнак грыфона з'яўляўся свайго роду абярэгам змесціва трапезнай чары, прызначанай, верагодна, для сталавання князя або яго бліжэйшага асяроддзя. Не выключана, аднак, прызначэнне чары для царкоўных мэт. Раслінны арнамент сімвалізуе Дрэва Жыцця — архетып найстаражытнейшага сакральнага сюжэта.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Вельмі выразная выява грыфона адпавядае вядомым усходнім узорам. На думку К. А. Лавыш, якая займалася вывучэннем гэтай накладкі, выраб можа з'яўляцца мясцовай копіяй, зробленай па візантыйскіх арыгіналах. Між тым, даследчыца не выключае цалкам і візантыйскага паходжання прадмета[1].

Зноскі

  1. Магалінскі І. У. Вырабы з каляровых металаў гаспадарчага і бытавога прызначэння з тэрыторыі Полацка (X—XVII стст.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Полацк і палачане (IX—XVIII стст.) / Д. У. Дук. — Наваполацк : ПДУ, 2010. — 180 с., [22] арк. іл. ISBN 978-985-531-122-6.
  • Магалінскі І. У. Вырабы з каляровых металаў гаспадарчага і бытавога прызначэння з тэрыторыі Полацка (X—XVII стст.)