Бружмель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бружмель
Lonicera caprifolium RF.jpg
Бружмель духмяны, або капрыфоль (Lonicera caprifolium). Тыпавы від рода
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonicera L.

Сінонімы
  • Caprifolium Mill.
  • Metalonicera M.Wang & A.G.Gu
  • Xylosteon Mill.
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   35281
NCBI   49606
EOL   60796
GRIN   g:6947
IPNI   6097-1

Бружмель (Lonicera) — род кветкавых раслін сямейства бружмелевых. Налічваецца больш за 200 відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападныя і шматгадовазялёныя прамастойныя, сцелістыя, іншы раз павойныя куставыя расліны, рэдка невялікія дрэвы і ліяны. Лісце простае, судэльнае або лопасцевае, супраціўнае, на чаранках, сядзячае або зрослае асновамі, суцэльнакрайняе. Кветкі няправільныя, рознага колеру, размешчаны парамі (дыхазіі) на кароткіх пазушных кветаносах, радзей у складаных паўпарасоніках, што ўтвараюць несапраўдныя кальчакі, галоўчатыя або коласападобныя суквецці. Вяночак трубчаста-лейкападобны, часта двухгубы. Плады — сакаўныя, свабодныя або зрослыя парамі ягады (у некаторых відаў ядомыя).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар'я, у Паўднёвым паўшар'і — у Андах. На Беларусі бружмель звычайны, або лясны трапляецца як падлесак у хвойных і мяшаных лясах; больш за 60 відаў інтрадукаваны для зялёнага будаўніцтва (найбольш вядомыя бружмель альпійскі (Lonicera alpigena), алтайскі (Lonicera altaica), Lonicera gibbiflora, духмяны, або капрыфоль (Lonicera caprifolium), павойны (Lonicera periclymenum), сіні (Lonicera caerulea), татарскі (Lonicera tatarica), ядомы (Lonicera edulis).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя (ірвотны і слабільны сродак), меданосныя расліны.

Для развядзення ў культуры найбольш цікавыя віды з ядомымі пладамі — бружмель камчацкі (Lonicera kamtschatica), бружмель ядомы (Lonicera edulis), бружмель Турчанінава (Lonicera turczaninowii).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бружмель // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.