Брукхейвенская нацыянальная лабараторыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Брукхейвенская нацыянальная лабараторыя (англ.: Brookhaven National Laboratory, BNL) — адна з шаснаццаці нацыянальных лабараторый Міністэрства энергетыкі ЗША. Знаходзіцца ў Аптане(англ.) бел. (штат Нью-Ёрк, востраў Лонг-Айленд). Заснавана ў 1947 годзе на месцы былой ваеннай базы арміі ЗША «Лагер Аптан»(англ.) бел.. Выкарыстоўваецца Брукхейвенскай навуковай асацыяцыяй для даследаванняў Міністэрства энергетыкі ЗША, галоўным чынам — у вобласці ядзернай фізікі. У лабараторыі працуе больш 3000 вучоных, інжынераў, тэхнікаў і працаўнікоў дапаможнага персанала. Штогод сюды прыязджае працаваць 4000 даследчыкаў з усяго свету. Адкрыцці, зробленыя ў гэтай лабараторыі, былі ўзнагароджаны сям'ю Нобелеўскімі прэміямі.

У Брукхейвене размешчаны наступныя ўстаноўкі: рэлятывісцкі калайдар цяжкіх іонаў RHIC, сканструяваны для даследаванняў кварк-глюённай плазмы, «Нацыянальная крыніца сінхратроннага святла»(англ.) бел., два цыклатрона, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці радыеактыўных матэрыялаў для медыцынскага ўжывання і іншыя навуковыя ўстаноўкі[1]. Вобласці даследаванняў уключаюць ядзерную фізіку і фізіку высокіх энергій, малекулярную біялогію і рэжым ядзернага нераспаўсюджання.

Выпадковая і шырока асветленая ў прэсе ўцечка трыцію ў грунтавыя воды ў 1990-х гадах выклікала абурэнне жыхароў навакольных населеных пунктаў і прывяла да перастаноў у сістэме кіравання лабараторыяй.

У 1974 годзе група даследчыкаў, якой кіраваў Сэмюэл Тынг, адкрыла зачараваную часціцу J/ψ, што даказала існаванне c-кварка, за што Тынг атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1976 годзе.

Лабараторыя адкрыта для публікі ўлетку па нядзелях для экскурсійных тураў і спецыяльных праграм.

Побач з лабараторыяй размешчаны офіс прагнозу надвор'я (Аптан, Нью-Ёрк) — аддзяленне Нацыянальнай метэаралагічнай службы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]