Бруна Крайскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бруна Крайскі
Bruno Kreisky
Бруна Крайскі
сцяг
6-ы Федэральны канцлер Аўстрыі
21 красавіка 1970 — 24 мая 1983
Папярэднік: Іозеф Клаус
Пераемнік: Фрэд Зінавац
 
Партыя: Сацыялістычная партыя Аўстрыі
Нараджэнне: 22 студзеня 1911({{padleft:1911|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})
Вена, Аўстрыя
Смерць: 29 ліпеня 1990({{padleft:1990|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:29|2|0}}) (79 гадоў)
Вена, Аўстрыя
Бацька: Макс Крайскі
 
Узнагароды:
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Белага льва

Шаблон:POV

Бруна Крайскі (ням.: Bruno Kreisky; 22 студзеня 1911, Вена29 ліпеня 1990, Вена) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат.

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Бруна нарадзіўся 11 студзеня 1911 ў сям'і Макса Крайскага - дырэктара тэкстыльных прадпрыемстваў Аўстра-Венгрыі. Крайскія з'яўляліся прыхільнікамі Габсбургскай манархіі, кансерватарамі па перакананні. Бруна, парушыўшы сямейную традыцыю, у 14 гадоў уступіў у маладзёжную арганізацыю Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Аўстрыі.

У 1929 годзе Крайскі скончыў гімназію. Шмат што для яго вызначыла сустрэча з Ота Баўэрам - лідарам сацыял-дэмакратыі Аўстрыі. Паводле яго парады ён паступае на юрыдычны факультэт Венскага ўніверсітэта.

Аншлюс і Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго як дзейнасць СДРПА была забароненая (1934), Крайскі часта выязджаў у Чэхаславакію, у Брно, дзе размяшчалася штаб-кватэра сацыял-дэмакратычнай эміграцыі. У студзені 1935 года ён быў арыштаваны і паўстаў перад аўстрыйскім судом. Прамова Крайскага на судзе прынесла яму вядомасць. Публікацыі ў брытанскай прэсе аб «працэсе 21-га» ўскалыхнулі еўрапейскую грамадскасць. У выніку Крайскаму вынеслі параўнальна мяккі прысуд.

У чэрвені 1936 ён працягваў вучобу на юрыдычным факультэце, а затым паспяхова абараняў дыплом прававеда (1937).

12 сакавіка 1938 года - дзень аншлюсу. У Аўстрыі пачаліся масавыя арышты. Ад Дахау Крайскага выратаваў выпадак. Следчым гестапа, які вёў яго справу, апынуўся яго былы сукамернік. Пасля шасцімесячнага турэмнага зняволення Бруна быў выпушчаны на свабоду і эміграваў у Швецыю.

У гады Другой сусветнай вайны Швецыя прыняла шматлікіх эмігрантаў. Сяброўства з Вілі Брантам, якое пачалася ў Стакгольме, аказала на Крайскага вялікі ўплыў. Асноўны прафесіяй аўстрыйца стала журналістыка. Ён быў карэспандэнтам шэрагу еўрапейскіх газет, сустракаўся з савецкімі дыпламатамі.

Многія сацыял-дэмакраты прытрымліваліся ідэі стварэння адзінай германа-аўстрыйскай дзяржавы. Крайскі быў іншага меркавання. У ліпені 1943 года клуб аўстрыйскіх сацыялістаў прыняў рэзалюцыю, якая пачыналася словамі: «Аўстрыйскія сацыялісты ў Швецыі патрабуюць аднаўлення незалежнай, самастойнай, дэмакратычнай рэспублікі. Яны безумоўна адпрэчваюць яе [Аўстрыі] прыналежнасць германскаму рэйху...» Пасля Крайскі, распрацоўваючы канцэпцыю «аўстрыйскага шляху да дэмакратычнага сацыялізму», будзе неаднаразова вяртацца да досведу Швецыі.

Увесну 1945 года лідары абноўленай Сацыялістычнай партыі Аўстрыі вырашылі, што Крайскі павінен застацца ў Швецыі - у якасці дарадніка аўстрыйскай дыпламатычнай місіі. Прэзідэнт Аўстрыі Карл Рэнер лічыў, што неабходна развіваць дзелавыя кантакты са шведскімі прамыслоўцамі, якія маглі дапамагчы ў аднаўленні аўстрыйскай эканомікі. Пры гэтым улічвалася і тая акалічнасць, што Крайскі быў жанаты на Веры Фюрт, дачцэ буйнога шведскага прадпрымальніка, выхадца з Аўстрыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крайскі Бруна // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.444

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

http://www.peoples.ru/state/politics/bruno_crayskiy

Папярэднік:
Іозеф Клаус
Федэральны канцлер Аўстрыі
19701983
Пераемнік:
Фрэд Зінавац
Папярэднік:
Леапольд Фігль
Міністр замежных спраў Аўстрыі
19591966
Пераемнік:
Луя Тончыц-Сарыньі

Шаблон:Міністры замежных спраў Аўстрыі