Бруханогія малюскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бруханогія)
Бруханогія малюскі

Слімак Cepaea hortensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gastropoda Cuvier, 1797[1]


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  69459
NCBI  6448
EOL  15516635
FW  8304

Бруханогія малюскі, або гастраподы, або слімак (Gastropoda ад стар.-грэч.: γαστήρ —"бруха" і стар.-грэч.: Πούς — «нага») — самы шматлікі клас у складзе тыпу Mollusca.

Асноўнай прыкметай бруханогіх малюскаў з’яўляецца торс, гэта значыць паварот вантробнага мяшка на 180°. Акрамя таго, для большасці гастрапод характэрнай прыкметай з’яўляецца наяўнасць турбаспіральнай ракавіны. Адрозніваюцца задняшчэлепныя, пярэдняшчэлепныя і лёгачныя бруханогія.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (вышыня 0,5 мм — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нервовая складаецца з 5 пар нервовых гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хімічнай адчувальнасці.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Клас уключае каля 60 000-75 000 відаў; на Беларусі — 51 від, найбольш пашыраны балацянікі (Lymnaeidae), бітыніі (Bithynia), жывародкі (Viviparidae), вальваты, вінаградны слімак (Helix pomatia), катушкі (Planorbidae), смаўжы, хмызняковы смоўж (Fruticicola fruticum).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты.

Значэнне ў прыродзе[правіць | правіць зыходнік]

Водныя бруханогія — корм для рыб; удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя — аб’ект промыслу, наземныя бруханогія — шкоднікі сельскагаспадарчых культур.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. de Blainville M. Gastropoda in Dictionnaire des sciences naturelles, Tome XVIII, 1820, 179–178.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]