Бруцій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Бруція з асноўнымі гарадамі

Бруцій (лац.: Bruttium, грэч.: Βρεττίους) — гістарычная вобласць старажытнай Італіі на поўдзень ад Луканіі на тэрыторыі сучаснага адміністрацыйнага рэгіёна Калабрыя. Была населена італійскім племенем брутаў — адгалінаваннем луканцаў.

На тэрыторіі вобласці месціліся грэчаскія калоніі (у тым ліку вядомыя Сібарыс і Кратон), якія былі заснаваны ў перыяд Вялікай Грэчаскай Каланізацыі ў VII ст. да н.э. Грэкаў цягнула сюды ўрадлівая зямля. Аднак грэкі ніколі не сяліліся ўглыб рэгіёна, а бруты не будавалі сваіх гарадоў на ўзбярэжжы, хаця часам і ваявалі з грэчаскімі гарадамі. Унутраная частка Бруція была гарыстай і маларазвітай, у той час як грэчаскія прыбярэжныя гарады вялі актыўны і прыбытковы гандаль і квітнелі.

Гарады на ўсходнім узбярэжжы:

Гарады на заходнім узбярэжжы:

  • Гіпоніюм
  • Медма
  • Рэгій
  • Тэмпса
  • Цярына

Гарады ўнутры края:

  • Кансенцыя
  • Турый (на рацэ Краціс)

У 272 г. да н.э. Бруцій быў заваяваны рымлянамі.

Падчас Другой Пунічнай вайны Бруцій стаў апошнім прытулкам карфагенскага войска Ганібала. У 204 да н.э. тут адбылося некалькі бітваў паміж рымлянамі і карфагенянамі.

З г. Кратон армія Ганібала пераправілася на караблях на афрыканскі кантынент.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]