Бручка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бручка
Raps-Blütenstand.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Род:

Капуста

Від:

Бручка

Навуковая назва

Brassica napobrassica (L.) Rchb., 1768

ITIS   23060
NCBI   3709

Бру́чка (Brassica napus rapifеra) — двухгадовая караняплодная расліна роду капуста сямейства капуставых.

У першы год развіваецца разетка лісця і мясісты караняплод, на другі — кветаноснае сцябло і насенне. Кветкі залаціста-жоўтыя ў гронках. Караняплоды круглыя, авальныя, або сплюшчаныя, жоўтага ці жоўта-белага колеру, утрымліваюць 10 — 16 % сухіх рэчываў, да 2 % бялку, да 1,5 % клятчаткі, 5 — 10 % цукроў, мінеральныя рэчывы (калій, кальцый, натрый, фосфар, магній), карацін, вітаміны B1, B2, і асабліва C — да 30 мг %. Бручка вельмі падобная да рэпу, адрозніваецца ад яе канцэнтрычнымі зубчастымі «шрамамі» вакол сцябла. Своеасаблівы смак і пах бручкі (лепш выражаны ў старых караняплодаў) абумоўленыя эфірнымі алеямі. Адзін з самых трывалых пры захоўванні караняплодаў, да таго ж вітамін С у бручцы амаль не разбураецца пры варцы, што робіць яе вельмі каштоўнай узімку. Раней гэтая асаблівасць бручкі была добра вядомай у Беларусі, дзе з яе ўзімку гатавалі грыжанку. Дыетычныя якасці бручкі асабліва прыдатныя пры цукровым дыябеце і празмернай вазе (добра паглынае тлушч). З сырой бручкі гатуюць салаты — найлепей з хрэнам, цыбуляй і зелянінай, запраўленыя смятанай або маянэзам; з варанай — супы (малочныя і мясныя), другія стравы (бручка, фаршыраваная тварагом, бручка ў смятане, пюрэ з бручкі). Можна гатаваць тыя самыя стравы, што і з морквы; у яўрэйскай кухні з яе гатавалі салодкую страву, падобную да цымусу.

У сярэднявечча і ранні Новы час бручку вырошчвалі пераважна ва Усходняй Еўропе, а таксама ў Скандынавіі, адкуль яе ў канцы XVIII ст. запазычылі заходнія еўрапейцы (па-англійску бручка называецца swede — «шведка»). Адносна танная і даступная, бручка была важным прадуктам харчавання ў абедзве сусветныя войны, але гэта сапсавала яе рэпутацыю, і ў наш час яна рэдка ўжываецца ў ежу.

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Бручка // Праект «Наша ежа»


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах