Брыевыя імхі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брыевыя імхі
Orthotrichum lyellii 3999.JPG
Артотрыхум Лайеля (Orthotrichum lyellii)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bryidae Engl.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   15797
NCBI   114658

Брыевыя імхі, брыіды, зялёныя імхі (Bryidae) — падклас лістасцябловых імхоў.

Шмат- або аднагадовыя імхі розных памераў (ад 1 мм да 50 см), звычайна зялёныя. Сцябло простае, вілавата- або монападыяльна-разгалінаванае, двух-, шматрадковааблісцелае, з рызоідамі, нярэдка мае дыферэнцыяцыю на тканкі. Каробачка спарагона ў бол-шасці відаў з перыстомам.

Адрозніваецца каля 85 сямейства, 700 родаў і 14 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі каля 40 сямейства, 115 родаў (найбольш пашыраныя брый, дыкран, плеўррзій, зязюлін лён, цэратадон і інш.), 290 відаў.

Брыевыя імхі найбольш эвалюцыйна дасканалая група. Торфаўтваральнікі; разам з водарасцямі ўтвараюць падводныя згуртаванні, нярэдка дамінанты і субдамінанты жывога наглебавага покрыва, прыстанішча для дробных беспазваночных жывёл. Садзейнічаюць зніrненню адных, узнаўленню і пашырэнню другіх відаў раслін, забалочванню глеб, зарастанню вадаёмаў, пагаршаюць якасць лугоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брыевыя імхі // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.